Пакінутыя (фільм, 2023)

амерыканскі калядны камедыйна-драматычны фільм 2023 года рэжысёра Аляксандра Пейна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Пакі́нутыя» (англ.: The Holdovers) — амерыканскі калядны камедыйна-драматычны фільм 2023 года рэжысёра Аляксандра Пейна па сцэнары Дэвіда Хэмінгсана.

Хуткія факты Пакінутыя, Жанры ...

Прэм’ера «Пакінутых» адбылася на 50-м кінафестывалі «Тэлурайд» 31 жніўня 2023 года. У пракат фільм быў выпушчаны 27 кастрычніка 2023 года.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі. «Пакінутыя» ўвайшлі ў дзясятку найлепшых фільмаў 2023 года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў і Амерыканскага інстытута кінамастацтва[4], а таксама атрымалі мноства іншых узнагарод, у тым ліку дзве прэміі на 81-й цырымоніі ўручэння прэмій «Залаты глобус» — найлепшы акцёр у камедыі або мюзікле (Пол Джамаці) і найлепшая актрыса другога плана (Давайн Джой Рэндальф)[5].

Remove ads

Сюжэт

Снежань 1970 года. Вучні акадэміі Бартан, прэстыжнай закрытай школы для хлопчыкаў, раз’язджаюцца на калядныя канікулы, але некалькі няўдачнікаў, бацькі якіх не могуць ці не жадаюць іх забіраць, вымушаны застацца на кампусе. Даглядаць за хлопцамі прызначаны настаўнік гісторыі містэр Ханэм — прынцыповы прыхільнік строгіх педагагічных метадаў, і кухарка Мэры, якая смуткуе па загінуўшаму у В’етнаме сыну.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads