Паланэз Агінскага (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Паланэз Агінскага» — фільм рэжысёра Льва Голуба, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1971 годзе.
Remove ads
Сюжэт
Гісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках Заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы ўвагу салдат фашысцкага пікета ігрой на скрыпцы, юны Васіль забяспечвае прыкрыццё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.
На наступную аперацыю па падрыве ваеннага эшалона адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасля ўдалага выбуху складоў, сябра арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў касцёле. Там ён знаёміцца з польскім арганістам Франакам.
…Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны, на фестывалі маладых выканаўцаў у Польшчы, Васіль сустракае дзядзьку Франака…
Remove ads
Здымачная група
- Аўтар сцэнарыя: Кастусь Губарэвіч
- Рэжысёр-пастаноўшчык: Леў Голуб
- Аператар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі
- Кампазітар: Генрых Вагнер
- Мастак-пастаноўшчык: Вячаслаў Кубараў
Узнагароды
- Галоўны прыз ЦК ВЛКСМ «Алая гвоздика» «за стварэнне фільма, які садзейнічае вырашэнню праблемы героіка-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» на Усесаюзным кінафестывалі дзіцячых фільмаў (Масква, 1971)
- III Міжнародны кінафестываль фільмаў для дзяцей у межах VII Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю (1971):
- Прыз Міністэрства асветы СССР «За найлепшы фільм для дзяцей»
- Прыз-сюрпрыз (жоўты мяч з аўтографамі Льва Яшына і іншых вядомых футбалістаў) ад дзіцячага журы «За найлепшае выкананне дзіцячай ролі» — Ілью Цукеру.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года ў галіне кінематаграфіі:
- К. Губарэвічу
- Л. Голубу — за фільмы «Дзяўчынка шукае тату», «Анюціна дарога», «Паланэз Агінскага»
- Г. Масальскаму — за фільм «Паланэз Агінскага»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads