Паласатая плямістасць лісця збожжавых
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паласатая плямістасць лісця збожжавых — грыбковае захворванне збожжавых, выкліканае відам гельмінтаспорый злакавы (Pyrenophora tritici-repentis) (syn. Helminthosporium gramineum, Drechslera tritici-repentis, Drechslera graminea)[1]. Па ранейшай навуковай назве грыбковага патагену ў крыніцах таксама сустракаецца пад назвай паласаты гельмінтаспарыёз[2].
Remove ads
Сімптомы і шкоднасць
Гэта звычайнае захворванне збожжавых, якое часцей сустракаецца ў раёнах іх вырошчвання з прахалодным і вільготным кліматам. Упершыню з’явілася ў 1980-я гады. З ХХ стагоддзя яго шкоднасць пастаянна павялічваецца. Высокая ступень выяўленасці гэтай хваробы назіралася ў Польшчы ў 1990-я гады[3].
Хвароба развіваецца галоўным чынам на пшаніцы, жыце і трыцікале. Можа прывесці да страт ураджайнасці да 5-50 %. З’яўляецца рэдка і ў нізкай ступені на ячмені. Можа пашкоджваць цімафееўку лугавую (Phleum pratense). Захворванне развіваецца ў асноўным вясной і восенню[4].
Remove ads
Сімптомы
Першыя сімптомы з’яўляюцца на самых старых (ніжніх) лістах, потым паступова хвароба захоплівае ўсё вышэйшае і вышэйшае лісце. Сімптомамі з’яўляюцца бледна-жоўтыя плямы лінзападобнай або няправільна авальнай формы, акружаныя хларатычнай аблямоўкай, якія потым падаўжаюцца і становяцца светла-карычневымі[2]. Часам плямы не маюць межаў, альбо адбываецца толькі хлароз. Часта назіраецца невялікі некроз у сярэдзіне плямы. Пры высокай інтэнсіўнасці хваробы плямы зліваюцца паміж сабой, і заражаны ліст адмірае[1]. На плямах можа назірацца аліўкава-буры канідыяльны налёт грыба. Плямістасць асабліва праяўляецца ў перыяд цвіцення і налівання зерня. Лісце расшчапляецца, засыхае і адмірае. Ва ўспрыімлівых сартоў міцэлій грыба дыфузны, развіваецца ў тканках расліны, захоўваецца таксама ў зерні, пры прарастанні якога разбураюцца зародкавыя карані[2]. Расліны ўстойлівых сартоў пашкоджваюцца месцамі, грыбніца ў зародак не пранікае, яго каранёвая сістэма здаровая[2].
Remove ads
Эпідэміялогія
Збуджальнік зімуе на раслінных рэштках, на заражаным збожжы, на дзікіх травах і на азімых. Вясной на іх развіваюцца псеўдатэцыі. Палавыя споры (аскаспоры), якія яны вырабляюць, выклікаюць першасную інфекцыю. Іх нясе вецер. На працягу вегетацыйнага перыяду на заражаных раслінах ствараюцца канідыяльныя споры. Яны разносяцца ветрам і з’яўляюцца крыніцай другаснай інфекцыі, распаўсюджваючы хваробу[1].
Від Pyrenophora tritici-repentis можа развівацца пры шырокім дыяпазоне тэмператур. Аднак для заражэння раслін патрэбен даволі працяглы вільготны час. Неабходны час увільгатнення для лісця складае 12-24 гадзіны, у залежнасці ад успрымальнасці дадзенага сорту збожжавых да гэтага захворвання. Спораваму прарошчванню спрыяюць таксама высокія тэмпературы — 20-28 o C. Пры спрыяльных для ўзбуджальніка умовах інкубацыйны перыяд хваробы складае 3-8 дзён[1].
Меры аховы
Хвароба прадухіляецца альбо абмяжоўваецца такімі мерамі[1]:
- якасны збор рэшткаў ураджаю
- выкарыстанне агратэхнічных метадаў лячэння для паскарэння раскладання рэшткаў раслін
- вырошчванне сартоў, менш схільных да захворвання
- пры вырошчванні адчувальных сартоў выкарыстанне не збожжавых папярэднікаў.
Такія метады лячэння могуць ліквідаваць хваробу або значна паменшыць яе. Аднак, калі патрабуецца хімічная абарона, варта выкарыстоўваць хлоранітрылавыя (хлораталаніл), трыязолавыя (эпоксіканазол), стробілурыны (азоксістрабін), імідазолавыя (прохлараз) фунгіцыды. Апырскванне ажыццяўляецца галоўным чынам у фазе флагавага ліста, а пры масавым з’яўленні хваробы — яшчэ раней[1].
Remove ads
Зноскі
- red.: Selim Kryczyński i Zbigniew Weber. Fitopatologia. Tom 2. Choroby roślin uprawnych. — Poznań: PWRiL, 2011. — С. 280-283. — ISBN 978-83-09-01077-7.
- Буга С. Ф. Гельмінтаспарыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.. — С. 30
- Fiedorow Zofia, Gołębniak Barbara, Weber Zbigniew. Choroby roślin rolniczych. — Poznań: Wyd. AR Augusta Cieszkowskiego w Poznaniu, 2008. — ISBN 978-83-7160-468-3.
- Notatnik rolnika. Brunatna plamistość liści zbóż (10 мая 2017).(недаступная спасылка)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads