Палаца-паркавы ансамбль (Нача)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская» — помнік сядзібнай архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1810—1815 гг. у вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна.
Remove ads
Гісторыя
Да канца XVIII ст. маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці езуіцкага ордэна.
Сядзібай валодалі Неміровічы, Табаровічы, езуіты, Брындзы, Масальскія, Чарноцкія.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
Мураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак стаіць на высокім цокалі і накрыты двухсхільным дахам. Высокія прамавугольныя вокны завершаныя сандрыкамі. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучаная манументальным шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам, прарэзаным круглым акном. Да тарцоў будынку прыбудаваныя тэрасы.
Помнік рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
![]() |
Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на Вікісховішчы |
---|
- Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Radzima.org
- Палаца-паркавы ансамбль (Нача) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads