Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палаца-паркавы ансамбль (Юрцава)map
Remove ads

Сядзіба Любамірскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры гістарызму. Размешчаны на ўсходняй ускраіне в. Юрцава Аршанскага раёна, на правым беразе р. Скунья.

Хуткія факты Сядзіба Любамірскіх, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац Любамірскіх у Юрцаве, акварэль Н. Орды, 1877

Сфарміраваны ў другой палове XIX стагоддзя ў фальварку Кацішын, які належаў К. Любамірскаму, пазней Я. Грабоўскаму.

Доўгі час у сядзібе змяшчаўся Рэспубліканскі шпіталь інвалідаў Другой сусветнай вайны.

Архітэктура

Thumb
Сядзіба Любамірскіх

Уяўляў сабой вялікі архітэктарскі ансамбль інтэрпрэтаваных формаў сярэдневяковага палацава-замкавай архітэктуры. Галоўны фасад сіметрычнай дзевяцівосевай кампазіцыі фланкіраваны глыбокімі рызалітамі з буйнымі кутнімі пілонамі і вылучаны ў цэнтры ганкам. З панадворку фланкіраваны моцнымі васьміграннымі вежамі, якія былі завершаны зубчастымі парапетамі. Берагавы нахіл мясцовасці раскрывае цокальны паверх, члянёны аконнай аркатурай, першы паверх з арачнымі вокнамі ў гатычных стральчатых нішах, другі — з прамавугольнымі вокнамі ў арачных нішах з клінападобнымі перамычкамі. Плоскасныя фасады будынку апяразаныя прафіляваным карнізам з аркатурным фрызам — адзіным элементам архітэктарскага дэкору. Планіроўка калідорная са скляпеністымі перакрыццямі памяшканняў цокальнага паверху. На кожным паверсе вуглавых вежаў размешчаныя круглыя ў плане залы.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads