Палацца Мадама (Рым)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацца Мадама — рэзідэнцыя італьянскага Сената, размешчаная на Корса дэль Рынашымента ў Рыме.
Палацца атрымала назву ў гонар «мадам» Маргарыты Аўстрыйскай, жонкі Алесандра Медычы, якая жыла ў гэтым палацы. Палацца быў пабудаваны ў канцы XV стагоддзя, пазней яго набыў Джавані дзі Медычы (пазней Папа Леў X). У 1642—1649 гадах быў перабудаваны архітэктарам Паола Маручэлі, фасад набыў сённяшні барочны выгляд.
У 1750 годзе палацца купіў Папа Бенедыкт XIV, пазней у ім знаходзіліся розныя папскія ведамствы. З 1871 года будынак стаў месцам для паседжанняў Сената.
Remove ads
Гл. таксама
- Палацца Мадама ў Турыне
- Палацца Монтэчыторыё — месца паседжанняў ніжняй палаты італьянскага парламента
Зноскі
- catalogo.beniculturali.it — 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads