Палацці-дэі-Ролі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацці-дэі-Ролі (італ.: Palazzi dei Rolli) — квартал палацаў генуэзскай арыстакратыі, пабудаваны ў эпоху маньерызму ўздоўж новай гарадской магістралі Ле-Страдэ-Нуова (цяпер Віа Гарыбальдзі) і ў яе наваколлях. У 2006 годзе абвешчаны помнікам Сусветнай спадчыны.

Гэта першы ў еўрапейскай гісторыі праект цэнтралізаванай гарадской забудовы, якая ажыццяўлялася ў адпаведнасці з загадзя заканадаўча зацверджаным планам (належыць Галеаца Алесі). Больш за сорак палацаў сканцэнтраваны на даволі вузкім участку зямлі, што прымушала ўладальнікаў надбудоўваць іх увысь. У 1576 годзе рэспубліканскі сенат абавязаў уладальнікаў палацца аказваць гасціннасць дэлегацыям замежных дзяржаў.
Палацці-дэі-Ролі як прыклад наватарскага горадабудаўнічага рашэння выклікаў непадробную цікавасць замежнікаў, якія наведвалі Геную, не выключаючы і Рубенса. Вопыт узвядзення гэтага арыстакратычнага квартала выкарыстоўваўся пры задуманай Генрыхам IV і яго міністрам Сюлі перапланіроўцы Парыжа (гл. плошча Вагезаў).
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт музейнага комплексу Палацці-дэі-Ролі
- «Palazzi dei Rolli» di Genova — Unesco World Heritage
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads