Палац Бжастоўскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Бжастоўскіх (літ.: Bžostovskių rūmai) — палац у Старым горадзе Вільні на скрыжаванні вуліц Універсітэцкай (Universiteto g.) і Дамініканскай (Дамініканская № 18/2; Dominikonų g. 18/2). У цяперашні час у будынку размешчаны аптэка і прыватныя кватэры.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
У 1667 годзе двухпавярховы палац набыў дыпламат Цыпрыян Павел Бжастоўскі. У 1760-я ўладальнікам палаца быў яго нашчадак пісар і рэферэндар Вялікага Княства Літоўскага Павел Ксаверый Бжастоўскі. Сучасны выгляд будынак набыў пасля пажару 1748 года, калі ў 1769[1] годзе ён быў пашыраны і перабудаваны ў стылі класіцызм паводле праекта славутага віленскага архітэктара Марціна Кнакфуса[2].
Неўзабаве палац быў прададзены Якубу Нагурскаму, а пазней належаў Агінскім[1]. З 1802 года ўладальнікам палаца быў кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланэза «Развітанне з радзімай», пасля яго смерці — мецэнат Ірыніўш Клеафас Агінскі[2].
У 1957 і 1982 гг. палац быў рэканструяваны, умацавана яго канструкцыя, другі паверх прыстасаваны пад кватэры. Частку першага паверху цяпер займае аптэка, частка будынка адведзена пад жылыя памяшканні.
Remove ads
Зноскі
- Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 125—131. (літ.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads