Міхал Клеафас Агінскі

(1765—1833) падскарбі вялікі літоўскі, кампазітар, дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Клеафас Агінскі
Remove ads

Старонка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.

Хуткія факты Міхал Клеафас Агінскі, Асноўная інфармацыя ...
Thumb
Марка РУП «Белпошта», прысвечаная М. К. Агінскаму

Міхал Клеафас Агінскі (25 верасня 1765, маёнтак Гузаў каля Варшавы — 15 кастрычніка 1833, Фларэнцыя) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, вялікі мечнік літоўскі (1789—1793), вялікі падскарбі літоўскі (1793—1795), дыпламат, кампазітар.

Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Агінскіх, належаў да вышэйшых арыстакратычных колаў Рэчы Паспалітай. Ад маленства далучаўся да свету інтэлектуальнай і мастацкай культуры, у тым ліку да музыкі. Першыя музычныя ўражанні Міхала Клеафаса звязаны са Слонімам, дзе яго сваяк Міхал Казімір Агінскі трымаў еўрапейскага ўзроўню тэатр, на сцэне якога ставілі лепшыя тагачасныя оперы і балеты. Атрымаў рознабаковую адукацыю і зрабіў бліскучую кар’еру.

Дата і месца нараджэння

Лічыцца, што Міхал Клеафас Агінскі нарадзіўся 25 верасня 1765 года ў польскім Гузаве прыкладна за 50 кіламетраў ад Варшавы, якім валодаў яго бацька. Пра гэта ў мемуарах піша сам Міхал Клеафас.

У лютым 2025 года літоўскія даследчыкі апублікавалі раней невядомы запіс пра хрышчэнне, які знайшоў у метрычных кнігах Салантайскага касцёла Паўлюс Ванюхінас, старшыня праўлення Інстытута генеалогіі, геральдыкі і вексілалогіі і дырэктар Акадэміі геральдыкі. З метрыкі вынікае, што народжаны 25 верасня 1764 года ў ваколіцах Салантая ў Жамойці (цяпер Клайпедскі павет на захадзе Літвы) Міхал Клеафас Агінскі, быў ахрышчаны 29 верасня толькі вадой у мясцовым касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Дырэктар літоўскага Музея гісторыі культуры Агінскіх у Рэтаве Вітас Руткаўскас пракаментаваў новыя звесткі так: «Гэтая інфармацыя неймаверная, нават, сказаў бы, сенсацыйная — такая гістарычная фігура нарадзілася ў нашым краі».[7][8]

Як тлумачаць спецыялісты[хто?], прынамсі супярэчнасцяў у гэтым няма, звычайнай практыкай таго часу было двайное хрышчэнне, спачатку маглі пахрысціць адной вадой, як у Салантах, а пасля з большай урачыстасцю хрысцілі алеем, што, відаць, адбылося ў Гузаве. Таксама заўважаюць, што ў метрыцы пра хрышчэнне ў Гузаве няма звестак пра дату і месца нараджэння хлопчыка.[7]

Кар’ера

20-гадовым абраны паслом на сойм Рэчы Паспалітай (1786), быў камісарам Скарбовай камісіі Вялікага Княства Літоўскага (1788), потым атрымаў урад мечніка вялікага літоўскага (1789—1793). Як паўнамоцны прадстаўнік Рэчы Паспалітай пабываў у многіх краінах Еўропы, у тым ліку ў 1790—1791 гадах быў надзвычайным паслом у Галандыі, быў з дыпламатычнай місіяй у Лондане. За мяжой меў магчымасць пазнаёміцца ў тым ліку з музычным жыццём. Быў знаёмы з Гайднам і Моцартам, браў урокі ў славутых выканаўцаў, слухаў Нікало Паганіні і іншых віртуозаў.

У 1791 годзе мусіў прысягнуць расійскай імператрыцы Кацярыне II, каб захаваць маёнткі ва ўсходняй частцы сучаснай Беларусі. Скептычна ставіўся да Канстытуцыі 3 мая.

28-гадовым, у 1793 годзе атрымаў урад падскарбія вялікага літоўскага, абіраўся паслом на Гарадзенскі сойм.

Пасля перамогі ў 1793 годзе Таргавіцкай канфедэрацыі падтрымаў яе і вярнуў канфіскаваныя раней маёнткі.

Паўстанне

У 1794 годзе Міхал Клеафас увайшоў у Нацыянальны савет як віленскі дэлегат і ў складзе аднаго з вайсковых фарміраванняў, створаных на яго ўласныя сродкі (188 тысяч злотых), змагаўся на баку касцюшкаўскіх паўстанцаў.

У чэрвені 1794 года двойчы з атрадам стралкоў і 200 коннікамі спрабаваў прабіцца ў колішняе Менскае ваяводства, каб узняць там паўстанне. У жніўні 1794 года зрабіў рэйд да Дынабурга. Змагаўся супраць прускіх войск.

Пасля таго, як расіяне занялі Вільню, праз Галіцыю выехаў у Аўстрыю. За ўдзел у паўстанні расійскія ўлады канфіскавалі яго маёнткі.

На радзіме і чужыне

Thumb
Келіх з ініцыяламі Міхала Агінскага, Урэцкая шкляная мануфактура, XVIII ст. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Канец эміграцыі быў пакладзены новым палацавым пераваротам у Расіі, калі пасля ўзыходжання на трон Аляксандра I у Міхала Клеафаса з’явілася магчымасць вярнуцца на Радзіму і прадоўжыць грамадска-палітычную і мастацкую дзейнасць, яму, як і ўсім касцюшкавым эмігрантам, вярталіся маёнткі. У 1801 годзе Гродне ён прысягнуў на вернасць расійскаму імператару, а ў лютым 1802 года прыехаў ў Пецярбург.

З Пецярбурга 28 красавіка 1802 года Міхал Клеафас выехаў у в. Залессе, у падараваны яму Францішкам Ксаверыем Агінскім[9] даўні родавы маёнтак. Міхал Клеафас ажаніўся, займаўся гаспадаркай, Залессе ператварылася ў культурны цэнтр, жыццё якога поўнілася музычнымі падзеямі. Міхал Клеафас працуе над камерна-вакальнымі і інструментальнымі мініяцюрамі, пачынае пісаць свае літаратурныя творы — 4-томныя «Мемуары пра Польшчу і палякаў з 1788 да 1815 г.» (Парыж, 1827—1828) і трактат «Лісты пра музыку» (завершаны ў 1828). У Залессі, Міхал Клеафас напісаў вядомы паланез «Развітанне з Радзімай». У 1817 годзе ў Вільні надрукаваны два зборнікі паланезаў і рамансаў.

У 1810 годзе Міхал Клеафас атрымаў ад Аляксандра I пасаду сенатара Расійскай імперыі і чын тайнага саветніка, ордэны св. Уладзіміра і Аляксандра Неўскага. У маі 1811 года падаў цару праект пра аднаўленне Вялікага княства Літоўскага, якое павінна было аб’яднаць восем губерній. Аднак праект быў адхілены імператарам. У чэрвені 1812 года Міхал Клеафас адступае разам з расійкімі войскамі, знаходзіцца ў Пецярбургу. Пасля вайны з Напалеонам вяртаецца ў Залессе, дзе застаецца да 1822 года паціху адыходзячы ад палітычных спраў.

У канцы 1822 года Міхал Клеафас Агінскі досыць раптоўна без сям’і пакінуў радзіму назаўсёды і выехаў у Парыж, а пазней — у Італію. Яго галоўнай справай становіцца літаратурная і музычна-рэдактарская дзейнасць. Памёр у Фларэнцыі, быў пахаваны на кляштарных могілках пры храме Санта Марыя Навэла, праз год дзякуючы клопатам жонкі Марыі дэ Неры адбылося перапахаванне ў пантэоне Санта-Крочэ. У красавіку 1996 года ў Фларэнцыі, на доме, дзе жыў Агінскі, адкрылася мемарыяльная дошка (скульптар В. Янушкевіч).

Сядзіба ў Залессі знаходзілася ў веданні падпарадкаванага Міністэрству культуры РБ Аб’яднання літаратурных музеяў, з 1990 года там святкуюцца ўгодкі Міхала Клеафаса. Рэстаўрацыя сядзібы вялася цягам некалькіх гадоў перад юбілеем Міхала Клеафаса Агінскага ў 2015 годзе. З 2014 года дзейнічае самастойная Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова «Музей-сядзіба М. К. Агінскага».

З твораў Міхала Клеафаса на сённяшні дзень вядома 20 паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта.

Remove ads

Ушанаванне памяці

Thumb
Памятная манета «М. Агінскі», Беларусь, 2011

У Маладзечне імя Агінскага носіць музычны каледж (былое музычнае вучылішча), побач устаноўлены помнік Агінскаму аўтарства Валяр’яна Янушкевіча[10].

Дзейнічае дабрачынны фонд «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага».[11][12]

У 1994 годзе Белпошта выпусціла марку, прысвечаную Агінскаму, а 22 жніўня 2011 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў у абарачэнне залатую памятную манету «М. Агінскі» наміналам 10 рублёў.

У Мінску ў 2015 годзе побач Кафедральнага сабора Святога Духа і плошчы Свабоды ўстаноўлена лаўка Агінскага.

Remove ads

Зноскі

1. Michał Kleofas Ogiński // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 190.

3. Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.

4. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 326.

5. RKDartists Праверана 10 верасня 2022.

6. Jašinskienė, Aurelija. Istorinė sensacija: „Oginskio polonezo“ kūrėjas gimė ne Lenkijoje, o Lietuvoje (літ.). 15min.lt. Праверана 12 лютага 2025.
7. граф на Маладзечне
8. Юлія Ванслаў. «У Маладзечне з’явіцца помнік Агінскаму» //«Рэгіянальная газета», 2 чэрвеня 2000 г., № 22 (267)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads