Палац Ла-Гранха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ла-Гранха (ісп.: La Granja — «Ферма») — загарадная летняя рэзідэнцыя, пабудаваная па загаду караля Іспаніі Філіпа V у гарадку Сан-Ільдэфонса за 80 км на поўнач ад Мадрыда.
На працягу стагоддзяў гэтыя краі былі ўпадабаным месцам паляўнічых забаў кастыльскіх каралёў. Першапачаткова ў планы Філіпа ўваходзіла будаўніцтва паляўнічага дамка, аднак пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Філіпа Ювары задума набыла форму паўнавартаснай загараднай рэзідэнцыі з рэгулярным паркам на версальскі манер і скульптурнымі групамі фантанаў. На працягу 1720-х гадоў вакол палаца выраслі пакоі вышэйшых саноўнікаў, казармы, сабор і каралеўская шкловыдзімальная фабрыка. Філіп так палюбіў гэта месца, што завяшчаў пахаваць сябе ў палацавай царкве з фрэскамі пэндзля Т’епола.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Directorio de Museos y Colecciones de España
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads