Палац Сан-Тэльма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Сан-Тэльма (ісп.: Palacio de San Telmo) — барочная рэзідэнцыя за сценамі старой Севільі, якую займае адміністрацыя аўтаномнай супольнасці Андалусія. Будаўніцтва пачалося ў 1682 годзе на сродкі інквізіцыі як школа для сірот маракоў. У 2-й палове XIX стагоддзя ў палацы пражывала інфанта Луіза Фердынанда з мужам, герцагам дэ Манпансье.
Збудаванне ў плане квадратнае, на вуглах пастаўлены вежы. Унутры — шырокі двор з садам. З інтэр’ераў найболей пышна ўпрыгожана капэла. Цясляны партал у стылі чурыгерэска можа служыць эталонам гэтага напрамку; ён быў скончаны да 1754 года. Па фасадзе ўстаноўлены статуі 12 знакамітых севільцаў, сярод якіх Веласкес, Лопэ дэ Руэда, Мурылья, Барталамэ дэ лас Касас.
![]() |
![]() | |||
Агульны выгляд | Цясляны партал | Статуі ганаровых севільцаў |
Remove ads
Зноскі
- Digital Guide to the Cultural Heritage of Andalusia Праверана 1 ліпеня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads