Палац Сапегаў (Варшава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Сапегаў (Варшава)map
Remove ads

Палац Сапегаў (польск.: pałac Sapiehów w Warszawie) — адзін з палацаў, размешчаных у Новым горадзе, раёне Варшавы (Польшча). Палац раней належаў магнацкаму роду Сапегаў, якія і далі сваё імя палацу, цяпер у ім размешчана акруговая школа.[1]

Хуткія факты Палац Сапегаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац бачны справа на карціне Бернарда Белота, 1770 г.
Thumb
Сад поруч палаца

Палац быў пабудаваны па замове Яна Фрыдэрыка Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, архітэктарам Іаганам Зыгмундам Дэйбелем у стылі ракако ў 17311746 гадах[2] Ён узводзіўся ў французскім стылі гарадскога палаца, так званым асабняку. Тым часам ён складаўся з пяцівосевага галоўнага будынка (corps de logis) і двух асобных будынкаў паміж палацам і вуліцай.[1] Паміж 17411742 гадамі аднапавярховы будынак быў злучана з палацавым комплексам, а паміж 17711790 гадамі і другі будынак уз’яднаўся з галоўным corps de logis.

У 18181820 гадах да палаца была зроблена прыбудова, дзе размясціліся Сапежынскія казармы (Koszary sapieżyńskie).[2] Пераўтварэнне будынка ў неакласічным стылі было справай рук архітэктара Вільхельма Хенрыка Мінтэра.[3] Падчас паўстання 1830—1831 гадоў палац служыў казармай для польскага 4-га пяхотнага палка (Czwartacy).[2]

Разбураны ў 1944 годзе нямецкімі нацыстамі, палац быў адноўлены ў 1950-я гады Марыяй Захватавіхавай[2].

Remove ads

Зноскі

  1. (англ.) "Pałac Sapiehów". www.warszawa1939.pl. Праверана 2009-03-23.
  2. (англ.) "The Sapieha Palace". eGuide / Treasures of Warsaw on-line. Праверана 2009-03-23.(недаступная спасылка)
  3. (польск.) "Sapieha Palace". www.warsawtour.pl. Праверана 2009-03-23.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads