Палац Тышкевічаў (Валожын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац Тышкевічаў (Валожын)map
Remove ads

Палац Тышкевічаў — помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1806 г. у Валожыне, на ўзвышаным беразе р. Валожынка. Размешчаны па адрасе пл. Свабоды, 4, 17, 19. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.

Хуткія факты Палац Тышкевічаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Палац Тышкевічаў на малюнку Напалеона Орды. 1887 г.
Thumb
Аранжарэя ў 1914 г.

Уладальнікам маёнтка Валожын і ініцыятарам будаўніцтва мураванага палаца ў стылі класіцызм быў граф Юзаф Ігнацы Тышкевіч (1724—1815), а архітэктарам — А. Касакоўскі. Уваходзіў у ансамбль колішняй Рыначнай плошчы. Палацавы комплекс арганізаваны па традыцыйнай схеме: аднапавярховы мураваны палац, бакавыя флігелі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор.

У міжваенны час палац быў месцам размяшчэння штаба палка Корпуса аховы памежжа «Валожын».

Remove ads

Архітэктура

Палац і флігель

Thumb
Флігель палаца

Архітэктар знайшоў надзвычай удалае кампазіцыйнае вырашэнне, якім гарманічна аб’яднаны двухпавярховая цэнтральная частка з чатырохкалонным порцікам і бакавыя крылы-карпусы[1]. Стрыманы дарычны ордар, выкарыстаны ў будынку, надаў яму ўрачыстую важкасць, падкрэсленую параднасць. Апрацоўка сцен бакавых аб’ёмаў больш дробная ў параўнанні з лаканічным порцікам[1]. Галоўны акцэнт зроблены на чаргаванні пілястраў з дарычнымі капітэлямі[1].

Палац і флігель — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі з калідорнай планіроўкай, іх цэнтральныя часткі з мансардамі вылучаныя чатырохкалоннымі дарычнымі порцікамі Будынкі пастаўленыя на высокім цокальным паверсе, апрацаваным рустам.

Аранжарэя

Thumb
Колішняя аранжарэя

Будынак аранжарэі, накрыты двухсхільным вальмавым дахам са сферычным купалам у цэнтры, мае сіметрычную кампазіцыю. Франтальныя фасады рытмічна расчлянёныя прамавугольнымі вокнамі, у цэнтры вылучаныя рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаныя развітым антаблементам. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўваходу вядзе вялікая каменная лесвіца. Галоўнае месца ва ўнутранай калідорнай планіроўцы адводзілася двухсветлавой параднай зале другога паверху.

Парк

Перад палацам быў разбіты рэгулярны парк, які спускаўся да ракі.

Remove ads

Зноскі

  1. Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. Беларусь, 2011. — С. 349. — 430 с. ISBN 978-985-01-0880-7.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads