Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў (Львоў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў (Львоў)map
Remove ads

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя, які знаходзіцца ў Львове на вул. Віннічэнка, 32.

Хуткія факты Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Палац рымска-каталіцкіх архіепіскапаў быў пабудаваны ў 1842-1844 гадах. Замоўнікам будынка выступіў архіепіскап Францішак Піштак. У 1886 годзе палац адрэстаўравалі, і яго выгляд трохі змяніўся. Пасля будынак выкарыстоўваўся як музей епархіі імя Яна Длугаша.

З 1944 года ў палацы быў размешчаны ваенны шпіталь. З 1970 года да пачатку 1990-х гадоў тут знаходзіўся навуковы інстытут "Сістэма" (займаўся ваеннымі распрацоўкамі).

25 чэрвеня 2001 года падчас свайго візіту ва Украіну палац наведаў Папа Рымскі Ян Павел II. Пасля гэтага будынак быў перададзены ў карыстанне Львоўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads