Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэміяmap
Remove ads

Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія (укр.: Полтавська державна аграрна академія) — украінская вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю, якая знаходзіцца ў Палтаве.

Хуткія факты Палтаўская дзяржаўная аграрная акадэмія (ПДАА), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

У 1919 г. Палтаўскі губернскі камітэт даручыў распрацаваць праект арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў Дзіканьцы на базе маёнтка князя Качубея. Аднак у сувязі з тым, што маёнтак быў разрабаваны і спалены, прымаецца рашэнне аб адкрыцці ў 1920 г. у Палтаве факультэта садаводства і агародніцтва пры Вышэйшай рабочай школе. З 1 верасня 1920 г. быў праведзены набор слухачоў. Усяго было залічана 49 студэнтаў. У 1921 г. факультэт быў рэарганізаваны спачатку ў сельскагаспадарчы, а пасля — у агракааператыўны тэхнікум, а з 1929 г. — у сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 г. інстытут атрымаў назву заатэхнічнага і стаў базавым у СССР па падрыхтоўцы спецыялістаў па свінагадоўлі. Падчас Другой сусветнай вайны інстытут быў эвакуіраваны ў расійскі горад Курган, дзе ён у 1944 г. даў пачатак Курганскаму сельскагаспадарчаму інстытуту.

Remove ads

Структура

Факультэты

  • Факультэт агратэхналогій і экалогіі
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт эканомікі і менеджменту
  • Факультэт інжынерна-тэхналагічны
  • Факультэт ўліку і фінансаў
  • Факультэт тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі
  • Факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян

Каледжы

  • Каледж кіравання, эканомікі і правы
  • Аграрна-эканамічны каледж
  • Бэрэзаварудскі аграрны каледж
  • Лубенскі фінансава-эканамічны каледж
  • Хароль аграпрамысловы каледж
  • Лохвыцкі механіка-тэхналагічны каледж
  • Хамуцецкі ветэрынарна-тэхналагічны каледж
Remove ads

Спецыяльнасці

  • Аграінжынерыя
  • Агранамія
  • Ветэрынарная медыцына
  • Ветэрынарная гігіена, санітарыя і экспертыза
  • Галіновае машынабудаванне
  • Абарона і каранцін раслін
  • Экалогія
  • Эканоміка
  • Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі
  • Маркетынг
  • Менеджмент
  • Улік і падаткаабкладанне
  • Прадпрымальніцтва, гандаль і біржавая дзейнасць
  • Паліталогія
  • Права
  • Публічнае кіраванне і адміністраванне
  • Тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі
  • Філалогія
  • Фінансы, банкаўская справа і страхаванне
  • Харчовыя тэхналогіі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads