Палуяны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палуя́ны[1] (трансліт.: Palujany, руск.: Полуяны) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
- 1846 год — з'яўляліся вёскай фальварку Посапава маёнтка Смыч Вілейскага павета Віленскай губерні і з'яўлялася ўладаннем графа К. І. Тызенгаўза. Вёска налічвала 4 двары і 24 жыхары.
- 1904 год — з'яўляліся вёскай Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Вёска налічвала 58 жыхароў.
- 1908 год — у складзе вёскі 10 двароў, 65 жыхароў.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павета (з 1925 года — Пастаўскага) Віленскага ваяводства. Вёска налічвала 12 двароў і 55 жыхароў.
- 1931 год — 12 двароў і 57 жыхароў[2].
- 12 кастрычніка 1940 года вёска ўвайшла ў склад Мікасецкага сельсавета Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці (з 20 верасня 1944 года — Маладзечанскай). Вёска налічвала 24 двары і 80 жыхароў.
- верасень 1942 года — падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (24 двары) і забілі 2 жыхароў. Пасля вайны вёска была адбудавана.
- 1949 год — створаны калгас «Новы свет».
- З 21 мая 1951 года — у складзе Баярскага сельсавета
- З 16 ліпеня 1954 года і з 25 студзеня 1996 года знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавета, з 17 лістапада 1959 года — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёна.
- 20 студзеня 1960 года вёска ўвайшла ў склад Мінскай вобласці.
- З 1960 года вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях» з цэнтрам у вёсцы Баяры.
На 1 студзеня 1997 года вёска налічвала 13 двароў і 22 жыхары.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads