Віленская губерня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віленская губерня (1795—1796, 1801—1920) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рэгіянальнага ўзроўню, утворана ў Расійскай імперыі пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795). Губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага (Віленскага) генерал-губернатарства, а таму была складовай часткай Паўночна-Заходняга края Расійскай імперыі. Цэнтрам быў горад Вільня.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя пераўтварэнні
Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатара[2]. Першапачаткова з 1795 г. падзялялася на паветы:
- Ашмянскі
- Браслаўскі (з 1806 г. — Новааляксандраўскі)
- Віленскі
- Вількамірскі
- Завілейскі (у 1842 г. перайменаваны ў Свянцянскі)
- Ковенскі
- Расіенскі
- Троцкі
- Упіцкі (Панявежскі)
- Цельшаўскі
- Шавельскі

18 чэрвеня 1796 г. літоўскі генерал-губернатар князь Мікалай Рапнін спланаваў рэарганізацыю падначаленай яму тэрыторыі ў Віленскае і Слонімскае намесніцтвы[3]. Указ імператрыцы Кацярыны ІІ ад 8 жніўня 1796 г. Рапніну загадваў стварыць Віленскае і Слонімскае намесніцтвы, але па прычыне смерці імператрыцы яны не былі створаны[4].
Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Паўла I паводле ўказа ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні аб’ядноўваліся ў адну Літоўскую губерню (1796—1801) з цэнтрам у Вільні. Літоўская губерня ўваходзіла ў склад Літоўскага генерал-губернатарства (з адной Літоўскай губерняй)[5].
Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. падзяліў Літоўскую губерню на дзве — Літоўска-Віленскую губерню (1801—1840) і Літоўска-Гродзенскую губерні (1801—1840), якія ўвайшлі ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства (1801—1830) з цэнтрам у Вільні[6].
У 1819 г. прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 г. зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 г. зноў уключана ў склад Курляндскай губерні[7].
18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар Мікалай I загадаў Сенату перайменаваць Літоўска-Віленскую губерню ў Віленскую губерню (1840—1917), а Літоўска-Гродзенскую губерню ў Гродзенскую губерню[8].
18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам губерні, з якіх была створана Ковенская губерня (1842—1917)[9], атрымаўшая неафіцыйную назву «Самагіція» («Жамойць», «Жмудзь»)[10][11]. У складзе Віленскай губерні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Свянцянскі (былы Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гродзенскай губерні Лідскі павет, а з Мінскай губерні — Вілейскі і Дзісенскі паветы.
- Імператарскі ўказ Сенату аб базыліянскім духоўным ордэне і вучылішчах, ім трыманых. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24366 (фрагмент), 1810 год
- Палажэнне 6 кастрычніка 1810 г. Аб размежаванні Літоўска-Віленскай губерні. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №24370.
- Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (пачатак), 1811 год
- Указ Сената аб заснаванні ў Гродзенскай губерні асаблівых судоў для размежавання зямель. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 31, №25665 (заканчэнне), 1811 год
- Меркаванне Дзяржаўнага Савета 18 снежня 1811 г. Аб распаўсюджанні палажэння пра размежаванне Віленскай губерні і на Мінскую губерню. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 32, №25005.
- Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (пярэдняя старонка)
- Пасведчанне віцебскага павятовага маршалка Вацлава Косава музычнаму артысту шляхціцу Вількамірскага павета Літоўска-Віленскай губерні Віктару Гейнышу, 27 жніўня 1813 г. (адваротная старонка)
- Рашэнне Мінскага губернскага праўлення аб скліканні схода дваранства губерні для правядзення дваранскіх выбараў і накіраванні аб тым аб'явы ў Літоўска-Віленскі імператарскі ўніверсітэт для надрукавання ў газеце «Kurier Litewski», 12 ліпеня 1814 г. (фрагмент)
- Літоўска-Віленская губерня (1801—1840), карта 1820 г.
- Віленская губерня (1842—1917), карта 1897 г.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай беларуская частка Віленскай губерні абвяшчалася часткай БНР. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі большая частка Віленскай губерні (без Вільні) увайшла ў Беларускую ССР, а 27 лютага 1919 года было аформлена стварэнне ЛітБел ССР.
Пасля 1920 года Ашмянскі, Свянцянскі, Троцкі, Віленскі, Браслаўскі і Лідскі паветы поўнасцю ці часткова ахоплівала Сярэдняя Літва, астатняя тэрыторыя адышла да Літвы і Польшчы, невялікая частка Вілейскага павета — да БССР.
Remove ads
Насельніцтва
На 1897 год насельніцтва губерні налічвала 1591,2 тысяч чалавек, у тым ліку гарадскога насельніцтва 198 тысяч чалавек. З іх каталікоў 59 %, праваслаўных 26 %, іудзеяў 13 %[12]

Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года:[14]:
Remove ads
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17417.
- Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя… С. 383.
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, № 17494, 17525.
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, № 17634.
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 26, № 20004.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния… С. 22.
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, № 13678; История Литовской ССР… С. 176; Żmudź / Encyklopedia Powszechna. — T. 28. — С. 997.
- Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзял. 2, № 16347.
- Корнилов, И. Русское дело в Северо-Западном крае… С. 4, 20, 22; Арсеньев, К. Статистические очерки России… С. 180—181.
- История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — С. 112.
- Анисимов, В. Виленская губерния / В. Анисимов // Энциклопедический словарь Русского библиографического института Гранат. — Москва: Изд. тов. А. Гранат и К°, 1912. — Т. 10: Вех — Воздух. — С. 157—158.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads