Пальмінка

аграгарадок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пальмінка (руск.: Пальминка) — аграгарадок (да 2005 г. вёска[3]) у Гарадоцкім раёне, Віцебская вобласць. Цэнтр аднайменнага сельсавета. Знаходзіцца на рацэ Кабішчанка. За 15 км ад горада Гарадок, 35 км ад Віцебска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Залучча.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак Пальмінка ў складзе Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў Пальмінцы працавала маслаарцель, у сакавіку 1924 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. Пальмінка цэнтр сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.2.1938 — Віцебскай вобласці).

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў студзені 1943 года вёска была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. У 1999 годзе Пальмінка з'яўлялася цэнтрам саўгаса «Гарадоцкі».

Remove ads

Дынаміка насельніцтва

  • 1905 — 3 двары, 39 жыхароў;
  • 1926 — 9 двароў, 47 жыхароў;
  • 1940 — 104 двары, 309 жыхароў;
  • 1959 — 149 жыхароў;
  • 1970 — 490 жыхароў;
  • 2000 — 590 двароў, 1461 жыхар[4].

Прамысловасць

  • КУСХП «Паўночны»

Інфраструктура

  • Дом культуры
  • Сярэдняя школа
  • Дзіцячы сад
  • Аддзяленне сувязі і «Беларусбанка»
  • Амбулаторыя
  • Бібліятэка
  • Кафэ хуткага абслугоўвання

Выбітныя мясціны

  • Сядзіба (19 ст., прыстасавана пад магазін), рэшткі прысядзібнага парку, былыя панскія сажалкі.
  • Помнік 160 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
  • Мемарыяльны знак у памяць мірных жыхароў, спаленых фашыстамі.

Зноскі

  1. Сайт ДУП «Белпошта» Архівавана 25 кастрычніка 2008. (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 12. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads