Пальчатакарэннік балтыйскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Пальчатакарэннік балтыйскі
Remove ads

Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі[1] (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Сцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем.

Арэал і экалогія

Сустракаецца ў Беларусі, еўрапейскай частцы Расіі, у паўночных і цэнтральных яе раёнах, у Прыбалтыцы, на Алтаі. Знойдзены таксама ў Скандынавіі і Цэнтральнай Еўропе.

Расце на балотах, сырых лугах і ў лясах, зарасніках хмызняку, берагах вадаёмаў.

Ахоўны статус

Від, занесены ў Чырвоную кнігу Расіі  (руск.). Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)[2]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis baltica Klinge

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads