Паліна Шарэнда-Панасюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк (нар. 21 сакавіка 1975) — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Была кіраўніком моладзевага руху «Малады фронт» у Брэсце, каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Мінску, але школу скончыла ўжо ў Брэсце. Гісторык па адукацыі, скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля скончыла магістратуру ў Варшаве, навучалася на палітолага. Працавала у Інстытуце нацыянальнай памяці у Польшчы[1].
У 2000-ыя гады Паліна Панасюк узначальвала «Малады фронт» у Брэсце, таксама была каардынатаркай моладзевага руху «Зубр» на Берасцейшчыне. Працавала ў камандзе кандытата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча на выбарах 2006 года, удзельніца падзей на «плошчы Каліноўскага» (Кастрычніцкая плошча ў Мінску) у сакавіку 2006 года. У 2008 пабралася шлюбам з Андрэем Шарэндам[1].
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працавала ў выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава[2]. У 2017 годзе сям’я Шарэндаў актыўна выступала супраць дэкрэту «аб дармаедзтве», праз гэта мужа Паліны, Андрэя, двойчы затрымлівалі (ён адседзеў 30 сутак арышту). Саму Паліну Шарэнда-Панасюк таксама затрымлівалі, але праз наяўнасць непаўнагадовага сына суд прызначыў штраф[3]. Падчас выбараў у парламент Беларусі ў 2019 года Шарэнда-Панасюк была кандыдатам у дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аднак была знята з кампаніі за тэлевезійны зварот, у якім яна назвала Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам»[4][5][6].
Да падзей 2020—2021 гг. працавала рэпетытарам па польскай мове. Маці двух сыноў, Славаміра і Стаха. Каталічка па веравызнанні[7].
Remove ads
Палітычны пераслед
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрымана 3 студзеня 2021 у Брэсце, пасля чаго змешчана ў мясцовы ІЧУ, пазней яе перавялі ў СІЗА. Ёй прад’явілі абвінавачванні па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК)[8][9].
3 сакавіка 2021 была пераведзена ў псіхіятрычную лякарню «Навінкі» з мэтай медыцыйнскай экспертызы[10][11].
9 чэрвеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк. Суддзя Яўген Брэган прызначыў ёй пакаранне, якое запрасіў пракурор Павел Генадзевіч Крупеніч: два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму[12]. У той жа дзень шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[13][14].
21 ліпеня 2021 года сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнды-Панасюк стала дэпутатка Еўрапарламента Ізабэль Сантуш , якая заявіла: «Я падтрымліваю Паліну Шарэнду-Панасюк. Ніхто не павінен быць у турме за абарону свабоды. Кожны чалавек павінен мець магчымасць выказваць сваё меркаванне і мець права не пагаджацца з рэпрэсіўнымі ўрадамі. Арышт, суд і зняволенне Паліны Шарэнды-Панасюк, як яна заявіла падчас працэсу, „не з’яўляюцца законнымі: я іх не прызнаю“. Спадар Лукашэнка, вызваліце Паліну і ўсіх астатніх палітвязняў!»[15].
У жніўні 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была пераведзена ў жаночую папраўчую калонію ў Гомелі. Там трапіла пад ціск з боку адміністрацыі, была пазбаўлена дазволенных законам магчымасцяў (у тым ліку, забароненных да забароны): тэлефанаванняў, спатканняў (у тым ліку, з адвакатам), рэчавых і прадуктовых перадач, абмежавана ў ліставанні і магчымасці набываць прадукты ўнутры калоніі. Таксама неаднаразова змяшчалася ў штрафны ізалятар[16][17][18]. 2022 год Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу)[19].
У канцы лютага 2022 года муж, Андрэй Шарэнда, паведаміў, што на Паліну завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Ёй пагражае да двух гадоў зняволення[20]. Потым ёй двойчы дадавалі па году калоніі.
Выйшла на свабоду па сканчэнні чацвёртага тэрміну, правёўшы чатыры гады і месяц за кратамі. Аб яе вызваленні стала вядома 1 лютага 2025 года[21]. У пачатку лютага з'ехала з Беларусі[22].
Remove ads
Узнагароды
Летам 2021 Паліна Шарэнда-Панасюк была ўганаравана ўкраінскім Крыжам Пятра Калнышэўскага «За годнасць у палоне»[23][24].
У лістападзе 2021 узнагароджана чэшскай прэміяй «Гісторыя несправядлівасці» (разам з Мікітай Емяльянавым і Ксеніяй Сырамалот)[25][26].
25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна Пагоні[27].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads