Палі (мова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палі (дэванагары: संस्कृता वाक्, літаральна «радок») — індаеўрапейская літаратурная мова, распаўсюджаная ў Паўднёвай Азіі. На мове палі напісаны раннія будысцкія тэксты, а таксама некаторыя помнікі гістарычнай літаратуры.
Remove ads
Паходжанне
Палі з'яўляецца класічным пракрытам. Адрозніваецца ад санскрыта часам паходжання, а таксама дыялектнай базай, лексічна і марфалагічна.
Узнікла ў 1 тысячагоддзі да н.э. у Заходняй Індыі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што палі была шырока распаўсюджана ў дзяржаве Магадха і першапачаткова звалася мовай магадха. Найбольш раннія з вядомых тэкстаў з'явіліся ў кан. 1 тысячагоддзя да н.э. на востраве Шры-Ланка. Аднак яны спасылаліся на яшчэ больш ранейшыя помнікі. Шырокае распаўсюджанне набыла ў літаратуры ў сувязі з пашырэннем будызму ў якасці асноўнай рэлігіі.
Remove ads
Ужыванне
Літаратура на палі традыцыйна падзяляецца на кананічную будысцкую і некананічную. Галоўны помнік кананічнай літаратуры — Трыпітака або Палійскі канон, у тым ліку Дхамапада. Да некананічнай літаратуры адносяць шматлікія каментарыі і хронікі.
У гаворцы палі не ўжываецца, але захоўваецца як пісьмовая мова. Аказала моцны ўплыў на станаўленне многіх сучасных літаратурных моў краін Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. У нашыя дні вывучаецца ў рэлігійных будысцкіх навучальных установах.
Remove ads
Пісьменнасць
Палі не мае сваёй асобнай пісьменнасці. Класічным лічыцца напісанне на дэванагары, але ў сучаснасці таксама ўжываюць і іншыя алфавіты, у тым ліку лацінку.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярждэнняў няясныя праз неўжыванне зносак. |
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads