Памаране

From Wikipedia, the free encyclopedia

Памаране
Remove ads

Памара́не або нямецкае памераны — група заходнеславянскіх плямён, якія да XVI—XVII стагоддзяў жылі ў нізоўях Одры на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. У 900 годзе мяжа памаранскага рассялення праходзіла па Одры на захадзе, Вісле на ўсходзе і Ноцеці на поўдні. З памаранамі звязана назва гістарычнага рэгіёну Памеранія (па-славянску Памор’е). У лік памаранскіх плямён уключаюць валінян і пыжычан.

Thumb
Карта рассялення ляхіцкіх плямёнаў у IX стагоддзі

У X стагоддзі польскі князь Мешка I уключыў землі памаран у склад польскай дзяржавы. У XI стагоддзі памаране паднялі паўстанне і зноў здабылі незалежнасць ад Польшчы. У гэты перыяд іх тэрыторыя пашырылася на захад ад Одры ў землі люцічаў. Па ініцыятыве князя Варціслава I памаране прынялі хрысціянства.

З 1180-х гадоў пачаў узрастаць нямецкі уплыў, на землі памаран прыбывалі нямецкія пасяленцы. З прычыны спусташальных войн з датчанамі памаранскія феадалы віталі засяленне спустошаных зямель немцамі. З часам пачаўся працэс германізацыі і паланізацыі памаранскага насельніцтва. У XXI стагоддзі рэштка старажытных памаран — кашубы, якія ўніклі асіміляцыі немцамі і палякамі, іх налічваецца каля 300 тысяч чалавек.

Remove ads

Гл. таксама

Літаратура

  • Венелин Ю. И. Окружные жители Балтийского моря, то есть леты и славяне. — М.: В Университетской Типографии, 1846.
  • Гильфердинг А. Ф. История балтийских славян // Собрание сочинений А. Гильфердинга. — СПб.: Изд. Д. Е. Кожанчикова, 1874. — Т. 4.
  • Гильфердинг А. Ф. Остатки славян на южном берегу Балтийского моря (рус.) // Имп. Русское географическое общество «Этнографический сборник» : журнал. — СПб.: Тип. В. Безобразова и комп., 1862. — В. V.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads