Памылка (часопіс)

навукова-папулярны часопіс на беларускай мове From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Памылка» або «PAMYŁKA» — самвыдатны навукова-папулярны часопіс на беларускай мове[1]. Першы нумар выйшаў у 2023 годзе ў Польшчы.

Хуткія факты PAMYŁKA, Тып ...

Часопіс стварыла група энтузіястаў для папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове[2]. Аўтарамі ідэі і першымі рэдактарамі часопіса сталі праграміст, фізік Юрый Адамаў і выкладчыца, папулярызатарка фізікі Святлана Волчак[3]. Праца над першым нумарам вялася з 2021 года.

Remove ads

Адметныя рысы

  • Першае цалкам беларускамоўнае навукова-папулярнае выданне[1].
  • Інфармацыя з часопіса распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Папяровы варыянт можна атрымаць за невялікае грашовае ахвяраванне, лічбавы варыянт часопіса (у фармаце PDF) можна атрымаць бясплатна праз запыт на афіцыйную электронную пошту рэдакцыі часопіса.
  • Thumb
    Часопіс «Pamyłka» на стале ўдзельніка нефармальнай сустрэчы беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз» у Эстоніі (2025 год)
    Праз месяц пасля рэлізу нумара на GitHub для вольнага спампоўвання выкладаюцца ўсе файлы. Ёсць тэчка з інтэрактыўнай PDF-версіяй і ёсць тэчка з раскладкай файлаў для друку. То бок, кожны можа самастойна раздрукаваць сабе зін.
Remove ads

Прэмія

Супольнасць Pamyłka у канцы лістапада 2024 года распачынае навуковую прэмію па сціслым і натуральным навукам «Бізон Гіґс»[4].

Вокладкі

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads