Памылка 404

код статуса адказу HTTP From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Памылка 404 або Not Found (з англ.«не знойдзена») — стандартны код адказу HTTP, што кліент быў у стане звязацца з серверам, але сервер не можа знайсці даныя згодна з запытам. Памылка 404 азначае, што запытаны рэсурс можа быць даступны ў будучыні, што аднак не гарантуе наяўнасць ранейшага ўтрымання.

Карыстальнікі найбольш часта сутыкаюцца з памылкай 404 пры наведванні не работаючых спасылак, што робіць памылку 404 адной з найбольш вядомых памылак у сетцы Інтэрнэт[1].

Remove ads

Агляд

Пры сувязі па HTTP кліент патрабуе адказу на свой запыт да сервера. Напрыклад, вэб-браўзер запытвае HTML-дакумент (вэб-старонку) і чакае лічбавы код адказу і, не заўсёды абавязкова, паведамленне. У кодзе 404, першая лічба «4» паказвае памылку кліента, да прыкладу, памылку ў URL. Наступныя дзве лічбы вызначаюць канкрэтную памылку

Следам за кодам адказу 404 для чалавечага разумення ідзе тлумачэнне прычыны. Спецыфікацыя HTTP Прапануе фразу «Not Found»[2] (не знойдзена) і большасць вэб-сервераў па змаўчанні выводзяць старонкі HTML, які ўключае ў сябе як код 404, так і фразу «Not Found».

Памылка 404 часта вяртаецца, калі старонка была перамешчаная або выдаленая, ці не супадае імя файла ў кодзе і на сэрвэры. У першым выпадку, лепш вяртаць кліенту код 301 Moved Permanently («Пераехала назаўжды»), што можна наладзіць ў канфігурацыі большасці сервераў, альбо вырабляць перанакіраванне на іншы URL

Памылку 404 ня варта блытаць з памылкай DNS, якая з’яўляецца, калі URL спасылаецца на імя неіснуючага сервера. Памылка 404 азначае, што сам сервер быў знойдзены, але не змог знайсці запытаную старонку.

Remove ads

У народзе

«У гонар» памылкі 404 был названы японскі музычны гурт 404NOTFOUND, а таксама абаканскі музычны калектыў ШУМ404

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads