DNS
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Domain Name System (DNS; бел.: сістэма даменных імёнаў) — іерархічная размеркаваная сістэма наймення камп’ютараў, службаў і іншых рэсурсаў, далучаных да Інтэрнэту ці прыватнай сеткі. DNS захоўвае звесткі пра даменныя імёны і злучае іх з удзельнікамі сеткі. Служба DNS займаецца апрацоўкай запытаў ад іншых удзельнікаў на развязанне сувязі паміж даменным імем і ўдзельнікам сеткі і вяртае крыніцы запыту выніковы адрас. Такім чынам, DNS з’яўляецца адной з найістотнейшых частак Інтэрнэту, без якой ён не можа функцыянаваць.

Асноўнай задачай DNS з’яўляецца пераўтварэнне імя хоста, зразумелага для чалавека, у IP-адрас, зразумелы для камп’ютара. Для ўзору: www.example.com будзе пераўтвораны ў адрасы 192.0.43.10 (IPv4) і 2620:0:2d0:200::10 (IPv6). У гэтым служба DNS цалкам падобная да тэлефоннай кнігі, але звесткі ў DNS бесперапынна змяняюцца і абнаўляюцца, што дазваляе змяняць фактычны адрас рэсурса (IP-адрас), не змяняючы зручнае ў карыстанні даменнае імя ў адрасах электроннай пошты і URL.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DNS- DNS Resources Directory Архівавана 5 жніўня 2004. (англ.)
- Рэсурсы, прысвечаныя DNS & BIND Архівавана 2 верасня 2006. (англ.)
- Таварыства CircleID DNS (англ.)
- Павышэнне бяспекі DNS (DNSSEC) (англ.)
- Працоўны камітэт IETF які займаецца распрацоўкай пашыранай спецыфікацыі DNS (DNSEXT) (англ.)
- Сайт каранёвых DNS-сервераў (англ.)
- Вэб-інструменты для DNS, каталог на сайце dmoz.org (англ.)
Дакументы RFC
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
