Памір (АЭС)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Памір», «Памір-630Д» — мабільная атамная электрастанцыя, размешчаная на аўтамабільным шасі. Была распрацавана ў Інстытуце ядзернай энергетыкі АН БССР (Генеральны канструктар В. Б. Несцярэнка). Рэактарны і турбагенератарныя блокі былі размешчаны на шасі двух аўтамабільных седлавых цягачоў МАЗ-537. Пульт кіравання і памяшканні для персаналу былі размешчаны яшчэ на двух аўтамабілях. Усяго станцыю абслугоўвала 28 чалавек. Устаноўка была разлічана на перавозку чыгуначным, марскім і авіяцыйным транспартам — самым цяжкім кампанентам быў рэактарны аўтамабіль, які важыў 60 тон, што не перавышала грузападымальнасць стандартнага чыгуначнага вагона.
У 1986 годзе, пасля Чарнобыльскай катастрофы, бяспека выкарыстання дадзеных комплексаў была падвергнутая крытыцы. Па меркаваннях бяспекі абодва існавалых на той момант камплекта «Паміра» былі знішчаны.
Remove ads
Гл. таксама
- ТЭС-3
- Беларуская АЭС
Спасылкі
- Першую беларускую АЭС разрэзалі аўтагенам Архівавана 23 лістапада 2007.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads