Чыгуначны транспарт

служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыгуначны транспарт
Remove ads

Чыгу́начны тра́нспарт служыць для перавозкі грузаў і пасажыраў па чыгунках.

Thumb
Чыгуначны транспарт у Аргенціне

Шляхі зносін чыгуначнага транспарту ўключаюць: рэйкавыя чыгункі са штучнымі збудаваннямі (масты, эстакады, тунелі), прыпыначныя пункты і вузлы з эксплуатацыйнымі збудаваннямі (вакзалы, дэпо, майстэрні), сродкамі энергазабеспячэння (кантактныя сеткі і цягавыя падстанцыі электрыфікаваных участкаў чыгунак), аўтаматыкі і тэлемеханікі (сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі) і інш. Адрозніваюць чыгункі агульнага карыстання і прамысловага транспарту (пад'язныя пуці прамысловых прадпрыемстваў, лесавозныя, руднічныя, заводскія і інш.), гарадскія (трамвай, метро). Бываюць шырокакалейныя (1520 мм, 1435 мм, 1676 мм), вузкакалейныя (1000, 914, 891, 672 мм і інш). Чыгуначны транспарт мае электрычную, дызельную (цеплавозную), турбінную і паравую цягу.

Remove ads

Гісторыя чыгунак

Thumb
Цягнік з цеплавозам 2ТЭ10У

Чыгункі пачалі з'яўляцца напачатку XIX стагоддзя ў Вялікабрытаніі, Бельгіі і Францыі. У канцы XIX стагоддзя чыгункі з'явіліся ў Расійскай Імперыі. Да канца ХХ ст даўжыня чыгунак свету дасягнула 1,3 млн км.

Чыгуначны пуць

Thumb
Чыгуначны пуць з бетоннымі шпаламі

Чыгуначны пуць — складаная канструкцыя, якая складаецца з верхняй і ніжняй будовы шляху.

Да верхняй будовы належаць рэйкі, шпалы, рэйкавыя змацаванні, баластная прызма. Да ніжняй будовы належаць земляное палатно і штучныя збудаванні (масты, трубы, шляхаправоды і г.д.).

Падтрыманнем чыгуначнага пуці ў спраўным стане займаюцца дыстанцыі пуці.

Remove ads

Рухомы склад

Рухомы склад бывае: цягавы — гэта лакаматывы, (цеплавозы, электравозы, паравозы), электрацягнікі, дызель-цягнікі і нецягавы - вагоны (пасажырскія, грузавыя), а таксама адмысловы рухомы склад.

Цягнік — гэта сфармаваны і счэплены ланцужок вагонаў з адным ці некалькімі дзейснымі лакаматывамі ці маторнымі вагонамі, які мае ўсталяваныя сігналы.

Даўжыня чыгуначнай сеткі розных краін

У шмат якіх краінах даўжыня чыгуначнай сеткі скарачаецца. Так, у ЗША ў 1920-м было больш 400 000 км чыгунак.

Больш інфармацыі №, Краіна ...
Remove ads

Сістэмы

Remove ads

Сістэмы асобных краін, не злучаных з іншымі чыгункамі

Дзяржавы без чыгуначнага транспарта

Ісландыя, Марцініка, Трынідад і Табага, Сент-Кітс і Невіс, Антыгуа і Барбуда, Багамскія астравы, Сейшэльскія астравы, Сент-Люсія, Барбадас, Тувалу, Палаў, Мікранезія, Маршалавы астравы, Усходні Тымор, Папуа-Новая Гвінея, Бутан, Мальдыўскія астравы, Грэнада, Дамініка, Сент-Вінсент і Грэнадзіны, Тонга, Руанда, Бурундзі, Маўрыкій, Лесота, Емен, Бахрэйн, Катар, Самоа, Кірыбаці, Вануату, Гвінея-Бісау, Заходняя Сахара, Буркіна-Фасо, Каба-Вердэ, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Экватарыяльная Гвінея, Каморскія астравы, Беліз.

Remove ads

Чыгунка ў мастацтве

Жывапіс

Чыгунка цікавіць мастакоў. Карціны на чыгунцы пісаў Клод Манэ, Вінцэнт ван Гог, Эдуард Манэ, Гюстаў Кайбот.

Вакзал Сен-Лазар намаляваны на палотнах шматлікіх мастакоў. Шматлікія імпрэсіяністы жылі недалёка ад Сен-Лазара на працягу 1870-х і 1880-х гадоў.

Таксама чыгунку маляваў Уладзімір Гаўрылавіч Казанцаў[1].

Кіно

Чыгунка і чыгуначны транспарт з'яўляюцца для кінематаграфістаў адным з самых упадабаных месцаў дзеяння. Фільмаў, у якіх месцам дзеяння служыць чыгунка, толькі сусветным кінематографам зняты дзясяткі[2]. Уласна кажучы, сусветны кінематограф пачаўся з кароткаметражнага фільма братоў Люм’ер «Прыбыццё цягніка на вакзал Ла Сьёта» (1895).

Працы чыгунак, сацыяльным і чалавечым канфліктам, якія ўзнікаюць пры гэтым, прысвечаны стужкі «Ізноў трэба жыць» (1999, рэжысёр Васіль Панін), «Спыніўся цягнік» (1982, рэжысёр Вадзім Абдрашытаў), «Магістраль» (1983, рэжысёр Віктар Трэгубовіч), «34-й хуткі» (1981, рэжысёр Андрэй Малюкоў). У жанры фільма-катастрофы знята стужка «Цягнік па-за раскладам» (1985, рэжысёр Аляксандр Грышын). Рамантыцы чыгунак, гераічнасці і адвазе працаўнікоў дарогі прысвечаны фільмы «Вялікія перагоны» (1970), «Рускі паравоз» (1988), «Вадзіў цягнікі машыніст» (1961). Гісторыі чыгунак прысвячаюцца дакументальныя стужкі: «Гісторыя расійскіх чыгунак» (1993), «Я люблю цягнікі». У 2007 годзе рэжысёр Аляксей Фядорчанка зняў стужку «Чыгунка».

Remove ads

Цікавыя факты

  • Першы механічны (не на ручной ці конскай цязе) ліфт з прывадам ад паравой машыны, які зваўся «вертыкальнай чыгункай», быў усталяваны ў ЗША у 1850 годзе. Да 1880-х гадоў гэтым тыпам ліфтаў былі абсталяваны буйныя гасцініцы і багатыя будынкі ў ЗША і Еўропе.
  • «Падземнай чыгункай» у ЗША у 1850-х гадах звалі таемную арганізацыю абаліцыяністаў, якая перапраўляла збеглых неграў з Поўдня на Поўнач, дзе не было рабства.
  • З 1937 года ў СССР і Беларусі ў першую нядзелю жніўня адзначаецца Дзень чыгуначніка.[3]
  • Першай у свеце горнай чыгункай з'яўляецца Земерынгская чыгунка.

Гл. таксама

  • Чыгуначная тэрміналогія
  • Электрыфікацыя чыгунак
  • Чыгуначная станцыя
  • Вузкакалейная чыгунка
  • Чыгунка звышшырокай каляіны
  • Рэйкавы стык
  • Гісторыя чыгунак
  • Конна-чыгунка
  • Пнеўматычная чыгунка
  • Класіфікацыя аварый на чыгуначным транспарце
  • Чыгункі краін свету
  • Арганізацыя супрацоўніцтва чыгунак
  • Дзіцячыя чыгункі
  • Дарога на слупах
  • Беларуская чыгуначная форма
  • MOROP

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads