Паплін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паплін[2][3] (ад фр.: popeline або італ.: papalino, што значыць «папскі») — двухбаковая, аднакаляровая або ўзорыстая шаўковая тканіна, утвораная спалучэннем тонкай шчыльнай асновы з больш грубым і рэдкім папярочным утком, якія ўтвараюць дробны рубчыкі[4]. Шчыльнасць асновы ў 1,5-2 разы вышэй, чым па ўтку. Сваю «папскую» назву тканіна атрымала таму, што першапачаткова выпрацоўвалася ў вядомай рэзідэнцыі Рымскага Папы ў французскім Авіньёне (1309—1411)[4].
Remove ads
Апісанне
Першапачаткова тканіна была пераважна шаўковай. Сучасны паплін, як правіла, выпрацоўваецца з бавоўны або хімічных валокнаў, радзей — з натуральнага шоўку па аснове ваўнянага ўтка. Выпускаецца як адбеленым, так і афарбаваным. Па спосабе афарбоўвання паплін дзеляць на адбелены, стракататканы, надрукаваны і гладкафарбаваны. Традыцыйна з яго вырабляюць жаночыя сукенкі, мужчынскія кашулі, абрусы, ручнікі і іншыя вырабы. Але часцей за ўсё можна сустрэцца з пасцельнай бялізнай з папліну. Яна, як правіла, вырабляецца з чыстай бавоўны.
Паплінавая пасцельная бялізна мае шэраг добрых якасцяў: яна добра захоўвае форму і колер, мае прыемную навобмацак паверхню, добра ўтрымлівае цяпло і ўбірае вільгаць, амаль не камечыцца. Акрамя гэтага, камплекты пасцельнай бялізны з папліну не патрабуюць спецыяльнага догляду: іх можна сціраць у пральнай машыне пры тэмпературы да +60 ˚С і прасаваць пры тэмпературы да +110 ˚С. Таксама такая пасцельная бялізна, пры ўсіх сваіх высокіх эксплуатацыйных якасцях, каштуе адносна нядорага.
Акрамя звычайнай тканіны з папліну, для пасцельнай бялізны часта выкарыстоўваецца тканіна з эфектам 3D. Эфект 3D дасягаецца за кошт адмысловага дыяганальнага перапляцення нітак матэрыялу, якія ўтвараюць тканіну.
Тканіна характарызуецца як мяккая навобмацак, у параўнанні з оксфардам — больш гладкая па тэкстуры і прыкладна адпаведная ёй па шчыльнасці. Шырока выкарыстоўваецца для пашыву мужчынскіх кашуль[5].
Remove ads
Зноскі
- Tortora P. G., Merkel R. S. poplin // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 440–441.
- Лазука 2015, с. 137.
- Поплин // Толковый словарь живого великорусского языка : у 4 т. / авт.-сост. В. И. Даль. — 2-е изд.. — СПб. : Типография М. О. Вольфа, 1880—1882.
- Власов В. Г. Иллюстрированный художественный словарь. — СПб.: Икар, 1993. — С. 173.
- Polovinkin Sergey, Centeno Antonio, Real Style Real Men. Виды тканей мужских рубашек (сорочек) (28 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2013. Праверана 5 сакавіка 2013.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads