Папская акадэмія літаратуры і прыгожых мастацтваў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Папская акадэмія літаратуры і прыгожых мастацтваўmap
Remove ads

Папская акадэмія літаратуры і прыгожых мастацтваў (італ.: La Pontificia Insigne Accademia di Belle Arti e Letteratura dei Virtuosi al Pantheon, літаральна Папская заслужаная акадэмія выяўленчага мастацтва і літаратуры віртуозаў у Пантэоне) — навуковая арганізацыя са статусам акадэміі пры Святым Прастоле, створаная ў 1542 годзе.

Хуткія факты Папская акадэмія літаратуры і прыгожых мастацтваў, Арыгінальная назва ...

Сходы сябраў акадэміі праходзілі ў Пантэоне, а самі сябры называліся "віртуозамі" (ад італьянскага слова "virtuoso" - дабрадзейны, доблесны), дзякуючы чаму акадэмія атрымала сваё імя.

Членамі акадэміі былі Караваджа, Берніні, Віньола, Канова і многія іншыя выдатныя мастакі, скульптары і іншыя дзеячы мастацтва.

У 1928 годзе Папа Пій XI зацвердзіў новы статут акадэміі. Статут вызначыў мэту акадэміі, як спрыянне вывучэнню, выкананню і ўдасканаленню прыгожых мастацтваў, перш за ўсё сакральнага мастацтва, а таксама павышэнню духоўнага ўзроўню майстроў культуры. У 1945 годзе рэзідэнцыя акадэміі была пераведзена з Пантэона ў Палаца Канчэлерыя.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads