Папуа — Новая Гвінея

краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Папуа — Новая Гвінеяmap
Remove ads

Папуа — Новая Гвінея (англ.: Papua New Guinea) — краіна ў Акіяніі, размешчаная на ўсходняй частцы вострава Новая Гвінея і на 2800 прылеглых астравах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданезіяй, але ў бліжэйшым атачэнні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы астравы. Папуа — Новая Гвінея мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.

Хуткія факты Незалежная Дзяржава Папуа — Новая Гвінея, Дата незалежнасці ...

Насельніцтва (2000 г.) — 5 171 548 чал.[2], у асноўным папуасы і меланезійцы.

Сталіца — Горад Порт-Морсбі.

Remove ads

Гісторыя

Першыя людзі прыбылі на Новую Гвінею каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Усходняй Азіі. На востраве яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.

Першыя еўрапейцы прыбылі на Новую Гвінею ў XVI стагоддзі, але да ХІХ стагоддзя яна заставалася амаль не даследаванай. Іспанцы далі востраву назву «Новая Гвінея», бо людзі на яе ўзбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінеі.

Сучасная дзяржава, Папуа — Новая Гвінея, утварылася ў выніку злучэння дзвюх каланіяльных тэрыторыяў. Папуа, назва якой паходзіць з малайскай мовы і азначае «кучаравыя валасы», ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку вострава. Пачаткова Папуа была брытанскай калоніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзера Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй частцы вострава, былы нямецкі пратэктарат. Пасля сканчэння Першай сусветнай вайны Германія была вымушана адмовіцца ад каланіяльных уладанняў і іх частка Новай Гвінеі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзве часткі былі аб’яднаныя ў Тэрыторыю Папуа і Новая Гвінея, якія потым пачалі называцца проста «Папуа — Новая Гвінея».

Remove ads

Культура

Сусветная спадчына

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads