Папіралогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папіралогія — навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэксты на папірусах, знойдзеныя ў Егіпце. Апроч уласна егіпецкіх папірусаў велізарную навуковую цікавасць уяўляюць дакументы на грэчаскай і лацінскай мовах, якія захаваліся ў Егіпце дзякуючы ўнікальнаму клімату. У пясках Егіпта былі знойдзены таксама папірусы на арамейскай, старажытнаяўрэйскай, пехлеві, сірыйскай, лівійскай, копцкай, эфіопскай і арабскай мовах, і нават абрыўкі гоцкіх тэкстаў[1].
Першапачаткова папіралогія цікавілася выключна грэчаскімі папірусамі (у меншай ступені лацінскімі) — аж да адкрыццяў Шампальёна многія вучоныя (напрыклад, Франсуа Жамар) падзялялі перакананне, што папірусы з егіпецкім іерагліфічным пісьмом не атрымаецца расшыфраваць ужо ніколі. Акрамя таго, існавала меркаванне, што ўсе папірусы з'яўляюцца копіямі адных і тых жа пахавальных тэкстаў. У выніку такога стаўлення да егіпецкіх крыніц шмат якія каштоўныя дакументы былі згублены падчас раскопак ці пазней у прыватных калекцыях па ўсёй Еўропе.
Remove ads
Зноскі
- Л. Дойель. Завещанное временем. Поиски памятников письменности. Москва, «Наука», 1980. С. 244.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads