Парк Чалюскінцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парк Чалюскінцаў — парк культуры і адпачынку ў Мінску, створаны на месцы леса Ваньковіча, названы ў гонар чалюскінцаў . Плошча парку складае 78 гектараў, частку яго займаюць атракцыёны. Побач яго Дзіцячая чыгунка, Батанічны сад, станцыя метро «Парк Чалюскінцаў».
Remove ads
Гісторыя
Раней на месцы парку быў лясны масіў, званы «Камароўскім лесам» або Лесам Ваньковіча, таму спачатку планавалася назва «Камароўскі парк». Парк быў перайменаваны ў 1934 годзе ў Парк Чалюскінцаў у гонар удзельнікаў савецкай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін» , якая скончылася затапленнем судна і эвакуацыяй.
Месца масавых рэпрэсій
Пра расстрэлы ў Камароўскім лесе згадвае Паўліна Мядзёлка ў сваёй кнізе ўспамінаў «Сцежкамі жыцця», згадка адносіцца да пачатку лета 1920 года, калі Мінск быў заняты палякамі[1].
Паводле кнігі ўспамінаў беларускага пісьменніка Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ», у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы зняволеных Мінскай турмы НКУС[2].
Тэрыторыя сённяшняга парку перад Другой сусветнай вайной знаходзілася па-за межамі Мінску. У гэтай мясцовасці з канца 1920-х гадоў была закрытая тэрыторыя, якая выкарыстоўвалася АДПУ. З таго часу і да прыходу нямецкіх войск летам 1941 года там адбываліся пакаранні смерцю і пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Паводле меркавання гісторыкаў, большая частка расстраляных тут людзей была пакарана смерцю да стварэння месца расстрэлаў у Курапатах пад канец 1920-х і ў пачатку 1930-х гадоў. Дакладная лічба ахвяр палітычнага пераследу, пахаваных тут, невядомая, мяркуецца, што некалькі тысяч. У непасрэднай блізкасці ад закрытай тэрыторыі паміж 1928 і 1933 гадамі быў створаны Парк Чалюскінцаў, які выкарыстоўваўся як месца адпачынку. Пасля Другой сусветнай вайны закрытая тэрыторыя далучаная да парку адпачынку.[3]
Другая сусветная вайна
У час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі сённяшняга парку размяшчаўся лагер ваеннапалонных, створаны Вермахтам, у якім памерлі тысячы чырвонаармейцаў. Іх целы закапаны ў ананімных брацкіх магілах[3].
Пасляваенны час
Пасля вызвалення Мінска ў 1944 года тэрыторыю лагера далучылі да Парку Чалюскінцаў. Рэшткі людзей, забітых у ваенныя гады, пераняслі ў брацкую магілу, якая знаходзіцца паблізу брацкіх магіл, створаных НКУС. У 1955 годзе ў памяць загінулых чырвонаармейцаў створаны мемарыял, магілы абкладзеныя камянямі[3].
У 1990 годзе па ініцыятыве Беларускага Народнага Фронту, Мартыралогу Беларусі і пісьменніка Васіля Хомчанкі пабудавана невялікая капліца ахвярам АДПУ-НКУС. Спраектаваны паводле распрацовак Уладзіміра Слабодчыкава мемарыяльны знак вышынёй у два метры зроблены з дрэва, у яго цэнтры знаходзіцца чатырохканцовы крыж[3]. У 2023 годзе мемарыяльны знак абноўлены[4].
Remove ads
Галерэя
- Атракцыён «Фараон»
- Фантан, упадабанае месца ў спякоту
- Дзіцячыя каруселі
- Атракцыён «Лятучая лаўка»
- Атракцыён «Амерыканскія горкі»
- Мясцовы жыхар
Парк Чалюскінцаў у мастацкай культуры
- У 1999 годзе гурт «Леприконсы» запісаў альбом «Нам с тобою было super» дзе ўзгадваліся атракцыёны Парка: «Халі-Галі», «Паратрупер» і «Супер-8[5]».
Зноскі
- Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1974. — С. 164.
- Аляхновіч Ф. У капцюрох ГПУ: Аповесць / Укладанне А. У. Жынкіна, Ю. Р. Чудзіна; Прадм. А. В. Бяляцкага; Паслясл. А. А. Дышлевіча. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 238 с., партр. ISBN 5-340-01311-1.
- Месцы памяці ахвяр камунізму ў Беларусі / пад. рэд. Анны Камінскі. — 2011. — С. 116. — 278 с. Архівавана 11 чэрвеня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads