Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Парк Чалюскінцаў (станцыя метро)map
Remove ads

Парк Чалюскінцаў (трансліт.: Park Čaliuskincaŭ) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўская» і «Акадэмія навук».

Хуткія факты «Парк Чалюскінцаў»руск.: Парк Челюскинцев, Дата адкрыцця ...
Remove ads

Гісторыя

Станцыя «Парк Чалюскінцаў» пачала ўзводзіцца ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1977 годзе па праекце архітэктараў Б. Юрціна, К. Вязгіна, У. М. Крывашэева, В. Сокала і мастакаў Міцічкіна, Ю. Індрыксана[1]. Менавіта тут была ўбіта першая паля будучага метрапалітэна. Станцыя ўрачыста была адкрыта 30 чэрвеня 1984 года разам з першымі 8-ю станцыямі Маскоўскай лініі.

Архітэктура

Перонная зала станцыі перакрыта жалезабетонным скляпеннем, якое апіраецца на абліцаваныя цёмным гранітам пуцявыя сцены. Падоўжнае і папярочнае чляненне скляпення надае станцыі своеасаблівае аблічча. Галоўную кампазіцыйную ролю ў архітэктурна-мастацкім афармленні пероннай залы адыгрываюць 8 дэкаратыўных люстраў по восі скляпення і 34 бакавыя свяцільні ў нішах склянення. Люстры, свяцільні, выкананыя з шкла залацістага колеру, у спалучэнні з белымі скляненнямі надаюць станцыі ўрачыстасць. Колеравае вырашэнне станцыі — бела-ружовы тон, які дапаўняецца гарманічным увядзеннем у аддзелку люстраў і скляпення дэкаратыўна-мастацкіх элементаў з латуні[2].

Remove ads

Выхады

Выхады станцыі размешчаны каля парку імя Чалюскінцаў, батанічнага саду і гадзіннікавага завода «Луч». Непадалёк ад станцыі размешчана Дзіцячая чыгунка.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Мінскі метрапалітэн // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads