Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР (1951)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Выбары ў Вярхоўны Савет Беларускай ССР трэццяга склікання адбыліся 15 лютага 1951 года на тэрыторыі БССР. Праходзілі па аднамандатных акругах па мажарытарнай выбарчай сістэме. Усяго былі абраны 381 дэпутат.

Хуткія факты 15 лютага 1951, Яўка: ...
Remove ads

Перадгісторыя

У 1951 годзе скончыліся паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета БССР другога склікання. Новыя выбары праводзіліся згодна з новым Палажэннем аб выбарах ад 14 снежня 1950 года. Гэтае Палажэнне не ўнесла значных змен у парадак правядзення выбараў і нормаў прадстаўніцтва, а характэрызавалася больш дэтальнай рэгламентацыі арганізацыі і правядзення выбараў, прававога становішча выбарчых камісій. У спіс для галасавання ўключаўся толькі адзін кандыдат.

Remove ads

Вынікі

У выбарах у Вярхоўны Савет БССР прынялі ўдзел 99,99 % зарэгістраваных выбаршчыкаў. За кандыдатаў блока камуністаў і беспартыйных галасавала 99,92 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. У склад дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР трэццяга склікання былі абраныя 381 дэпутаты, з іх: 31,5 % працоўных, 29,1 % сялян, 39,4 % інтэлігенцыі. 74,6 % дэпутатаў былі членамі або кандыдатамі ў члены КП(б) Б. Сярод дэпутатаў былі 278 беларусаў, 78 рускіх, 14 украінцаў і 11 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей. У параўнанні з папярэднім складам Вярхоўнага Савета значна вырас узровень адукацыі. 262 дэпутаты (68,8 %) мелі вышэйшую ці сярэднюю адукацыю. Павялічылася і доля жанчын, яна склала 31 %. 323 абраныя дэпутаты Вярхоўнага Савета былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР. Сярод іх быў 21 Герой Савецкага Саюза і 14 Герояў Сацыялістычнай Працы[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Первая сессия Верховного Совета Белорусской ССР третьего созыва (3—5 апреля 1951 г.). Стенографический отчет. Мн., 1952. С. 16—19.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads