Ордэны СССР

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У Савецкай Расіі і ў Саюзе Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік было вырашана адмовіцца ад старых ордэнскіх традыцый. Гэта тычылася не толькі кардынальнага змены дызайну ордэнаў, але і прынцыпаў узнагароджання. Так, першым жа ордэнам Савецкай Расіі (ордэн Чырвонага Сцяга РСФСР) можна было ўзнагароджваць многаразова. Пры ўзнагароджанні некалькімі ступенямі ордэна носяцца адначасова знакі ўсіх ступеняў. Першапачаткова савецкія ордэны не мелі стужак і калодак, а мацаваліся на шрубе. У асобных выпадках (напрыклад, ордэн Айчыннай вайны першых узораў) яны мацаваліся на прамавугольнай планцы, абцягнутай чырвонай тканінай. Калодка і стужка на савецкіх ордэнах з'явіліся толькі падчас Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў. Ордэнскія сістэмы іншых сацыялістычных краін у значнай ступені былі аналагічныя савецкай сістэме.

Remove ads

Пералік ордэнаў СССР

Ордэны прыведзены ў парадку даты заснавання*:
* [257] — у квадратных дужках пазначана колькасць узнагароджаных
Thumb
Назва: Ордэн Чырвонага Сцяга
Дата заснавання: 1 жніўня 1924 г.
Ступені: [581 300]
Заўвагі: В РСФСР ордэн Чырвонага Сцяга заснаваны 16 верасня 1918 г.
Thumb
Назва: Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Дата заснавання: 7 верасня 1928 г.
Ступені: [1 259 942]
Заўвагі: У РСФСР ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга заснаваны 28 снежня 1920 г.
Thumb
Назва: Ордэн Леніна
Дата заснавання: 6 красавіка 1930 г.
Ступені: [462 184]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Чырвонай Зоркі
Дата заснавання: 6 красавіка 1930 г.
Ступені: [3 876 740]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн «Знак Пашаны»
Дата заснавання: 25 лістапада 1935 г.
Ступені: [1 574 368]
Заўвагі: з 22 жніўня 1988 г. — орден Пашаны
Thumb
Назва: Ордэн Айчыннай вайны
Дата заснавання: 20 мая 1942 г.
Ступені:

[2 627 899] [6 716 384]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Суворава
Дата заснавання: 29 ліпеня 1942 г.
Ступені:

[393] [2862] [4012]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Кутузава
Дата заснавання: 29 ліпеня 1942 г.
Ступені:

[669] [3325] [3328]

Заўвагі: 3-й Ступені заснаваны 08 лютага 1943 г. [1]
Thumb
Назва: Ордэн Аляксандра Неўскага
Дата заснавання: 29 ліпеня 1942 г.
Ступені: [50 585]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Багдана Хмяльніцкага
Дата заснавання: 10 кастрычніка 1943 г.
Ступені:

[323] [2389] [5738]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн «Перамога»
Дата заснавання: 8 лістапада 1943 г.
Ступені: [20]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Славы
Дата заснавання: 8 лістапада 1943 г.
Ступені:

[2620] [46 473] [997 815]

Заўвагі: Узнагароджанне строга паслядоўна, пачынаючы з 3-й Ступені. Такім чынам 2620 поўных кавалера (з іх 2582 — падчас вайны)
Thumb
Назва: Ордэн Ушакова
Дата заснавання: 3 сакавіка 1944 г.
Ступені:

[47] [198]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Нахімава
Дата заснавання: 3 сакавіка 1944 г.
Ступені:

[80] [467]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн «Матчына слава»
Дата заснавання: 8 ліпеня 1944 г.
Ступені: [881 070] [1 697 223] [3 083 328]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Дата заснавання: 31 кастрычніка 1967 г.
Ступені: [106 462]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Дружбы народаў
Дата заснавання: 17 снежня 1972 г.
Ступені: [77 719]
Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн Працоўнай Славы
Дата заснавання: 18 студзеня 1974 г.
Ступені:

[952] [45 197] [637 816]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
Дата заснавання: 28 кастрычніка 1974 г.
Ступені:

[13] [589] [69 576]

Заўвагі:
Thumb
Назва: Ордэн «За асабістую мужнасць»
Дата заснавання: 22 жніўня 1988 г.
Ступені: [529]
Заўвагі:
Remove ads

Выплаты і льготы за ордэны СССР

Thumb
Купоны на атрыманне выплат за ваенную ўзнагароду.

«Агульнае палажэнне аб ордэнах СССР», зацверджанае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 мая 1936 года ўсталёўваўся шэраг ільгот для узнагароджаных ордэнамі:

  • штомесячная выплата пэўных грашовых сум па ордэнам
  • зніжка пры аплаце жылой плошчы (ад 10 да 50 %)
  • льготны падлік працоўнага стажу пры сыходзе на пенсію
  • вызваленне ад падаходнага падатку
  • бясплатны праезд адзін раз у год туды і назад чыгуначным або водным транспартам
  • бясплатны праезд у трамваі і інш.

Сумы штомесячных выплат ардэнаносцам складалі[2][Заўв. 1]:

Па астатнім ордэнам і медалям — 10 або 5 руб.

Узнагароджаныя двума і больш узнагародамі, атрымлівалі грашовыя выплаты па кожнай ўзнагародзе. Грашовыя выплаты не абкладаліся ніякім падаткам, на іх не распаўсюджваліся ніякія спагнанні, у тым ліку і па выканаўчым лістам. Таксама гэтыя выплаты не прымаліся ў разлік пры вылічэнні аліментаў, кватэрнай платы, падаткаў і іншага.

Адмена выплат і льгот

З 1 студзеня 1948 года выплаты за ордэны, а таксама льготы для ардэнаносцаў ў выглядзе бясплатнага праезду на гарадскім транспарце і раз у год па жалезным і водных шляхах былі адмененыя. У тэксце указа, у прыватнасці, гаварылася[3]:

«Улічваючы шматлікія прапановы ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР аб адмене грашовых выплат па ордэнам і медалям і некаторых іншых ільгот, якія прадстаўляюцца ўзнагароджаным, і аб накіраванні вызваленых сродкаў на аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі СССР, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР пастанаўляе: 1. Адмяніць з 1 студзеня 1948 г.: а) грашовыя выплаты па ордэнам і медалям СССР; б) права бясплатнага праезду ўзнагароджаных ордэнамі СССР па чыгуначным і водным шляхах зносін; у) права бясплатнага праезду ўзнагароджаных ордэнамі і медалямі СССР у трамваі ва ўсіх гарадах СССР; г) ільготны парадак аплаты займаемай узнагароджанымі ордэнамі СССР жылой плошчы ў дамах мясцовых Саветаў»

Не ўсе франтавікі-ардэнаносцы віталі гэтае рашэнне ўрада[2]:

Пасля вайны ветэран вайны, той, хто ваяваў на фронце і вярнуўся — гэта былі самыя паважаныя людзі. І першы, вядома, удар па іх нанёс геній усіх народаў, наш правадыр і настаўнік, які праз два гады пасля вайны адмяніў грошы за ордэны. За "Зорку" плацілі 10 рублёў, за "Айчыннай вайны" — 15, за ордэн "Чырвонага Сцяга" — 20 ... Для калгасніка гэта было шмат. І нават вось я быў студэнт, месяца два не атрымліваеш, прыйдзеш — гэта грошы. Але справа не ў грошах — гэта быў нанесены ўдар па гонару. Вы, маўляў, цяпер не патрэбныя, адваявалі і ўсё, гуляйце, хлопцы.

— З успамінаў пісьменніка-франтавіка Рыгора Бакланава

.

Remove ads

Гл. таксама

  • Медалі СССР
  • Узнагароды Другой сусветнай вайны
  • Працоўныя ордэны Савецкіх рэспублік
  • Баявыя ордэны Савецкіх рэспублік

Заўвагі па выплатах

  1. Пасля вайны на 20 руб. можна было купіць 1 кг кракаўскай каўбасы ці крыху менш за 1 кг сметанковага масла, ці тры пачкі цыгарэт «Казбек» вышэйшага гатунку або адну пару галошаў. Указаны кошты «па картках», гэта значыць на нармаваныя прадукты. У т. зв. камерцыйных крамах цэны былі нашмат вышэй: бохан жытняга хлеба каштаваў 24 рублі

Зноскі

  1. Великая Отечественная Война 1941-1945 гг. - энциклопедия. Москва "Сов. Энциклопедия" 1985 г.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads