Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[4].
Remove ads
Гісторыя
Партыя створана на Устаноўчым сходзе 26 чэрвеня 1993 г. на базе Беларускага таварыства інвалідаў па зроку[5]. Сярод заснавальнікаў партыі былі такія асобы, як А. Нятылькін, І. Лучанок, І. Антановіч, У. Гасцюхін, Я. Бабосаў і інш. 18 жніўня 1994 г. партыя зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі[2] (пасведчанне № 026).
На II-м з’ездзе былі прыняты змены і дапаўненні ў Праграму і Статут партыі. 31 сакавіка 1995 партыя перерэгістравана Міністэрствам юстыцыі (пасведчанне № 067).
У 2006, нягледзячы на тое, што колькасць членаў партыі складала 1120 членаў, партыя не мела сваіх абласных аддзяленняў. На самой справе колькасць актыўных членаў складала ўсяго каля 200 чал.[6]
На парламенцкіх выбарах 2008 ад партыі балатаваліся тры кандыдата: Мікалай Мікалаевіч Руеў (Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33), Аляксандр Васільевіч Грамыка (Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36) і Пётр Мікалаевіч Усціменка (Гомельская сельская выбарчая акруга № 37). Ні адзін з кандыдатаў не атрымаў дастатковай колькасці галасоў: адпаведна — 5 230 (11 %), 8 154 (16,1 %) і 9 379 (15,9 %)[7].
На парламенцкіх выбарах 2012 партыя вылучыла 8 кандыдатаў, з якіх толькі 1 быў абраны дэпутатам.
У 2014 годзе партыя падтрымала рэферэндум у Крыме і анексію Крыма Расіяй[8].
У 2018 годзе па выніках выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28 склікання першае месца па агульнай колькасці абраных дэпутатаў заняла КПБ, набраўшы 309 дэпутацкіх мандатаў. Другое месца і 127 месцаў у РППС.
Remove ads
Мэты
Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці[2].
Выбары
Выбары ў парламент
Выбары ў мясцовыя органы
Старшыні
- Анатоль Іванавіч Нятылькін (24 красавіка 1999 — 1 кастрычніка 2005)[14]
- Віктар Аляксеевіч Сакалоў (1 кастрычніка 2005 — 25 сакавіка 2006)[14]
- Васіль Васільевіч Задняпраны (25 сакавіка 2006 — 12 снежня 2020)[14]
- Аляксандр Аляксандравіч Сцяпанаў, в.а. (з 12 снежня 2020)[14]
Колькасць членаў партыі
З’езды
- I (Устаноўчы) — 26 чэрвеня 1993
- II — 18 сакавіка 1995
- III — 22 красавіка 1999
- IV — 2005 (прысутнічала 25 дэлегатаў)[6]
- V — 26 сакавіка 2006
- VI (пазачарговы) — 18 лістапада 2006
- IX (пазачарговы) — 4 жніўня 2012
- X — 19 сакавіка 2016[15]
- XI (пазачарговы) — 15 ліпеня 2016[16]
- XIII (пазачарговы) — 12 снежня 2020
Зноскі
- Звесткі пра палітычныя партыі, зарэгістраваныя у Рэспубліцы Беларусь . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012.
- Членство в РПТС превысило 8 тыс. человек Архівавана 11 сакавіка 2022.
- Q&A: Belarus elections (англ.). BBC News (26 верасня 2008). Праверана 22 кастрычніка 2018.
- Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя . Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
- Республиканская партия труда и справедливости: Поздравляем Крым, Севастополь и Россию (руск.)(недаступная спасылка). Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (19 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 22 кастрычніка 2018.
- А. Нятылькін (Выбар. акруга № 103) і Васіль Сцяпанавіч Гаргун (Лунінецкая выбар. акруга № 12) Архівавана 21 кастрычніка 2012.
- Не прымала ўдзел
- Республиканская партия труда и справедливости Архівавана 30 жніўня 2018.
- Х отчетно-выборный съезд РПТС. Подробности Архівавана 7 снежня 2016.
- XI съезд РПТС выдвинул 23 кандидата в Парламент Архівавана 7 снежня 2016.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads