Парламенцкія выбары ў Германіі (2002)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выбары ў бундэстаг 2002 года — 15-я дэмакратычныя выбары ў Германія, якія адбыліся 22 верасня 2002 года. Па выніках выбараў працягнула сваё існаванне «чырвона-зяленая» кааліцыя СДПГ і «Зялёных». Канцлерам застаўся лідар СДПГ Герхард Шродэр, а міністрам замежных спраў і віцэ-канцлерам лідар «Зялёных» Ёшка Фішэр. Галоўным канкурэнтам Шродэра на выбарах выступіў прадстаўляўшы альянс ХДС-ХСС старшыня Хрысціянска-сацыяльнага саюза Эдмунд Штойбэр, якому ўдалося скараціць сваё адставанне ад СДПГ і іх саюзнікаў, «зялёных».
«Чырвона-зялёная» кааліцыя атрымала на выбарах 22 592 874 галасы (47,1 %) супраць 22 013 162 (45,9%) у іх апанентаў ХДС / ХСС і СвДП. Партыя дэмакратычнага сацыялізму не здолела пераадолець 5% бар’ер і правяла толькі двух сваіх кандыдатаў, абраных па аднамандатных акругах. НДПГ атрымала 0,45% галасоў, Рэспубліканцы 0,6 %.
Асноўным пытаннем, узнятым падчас перадвыбарнай кампаніі, былі эканамічныя пераўтварэнні «чырвона-зялёнай» кааліцыі. Важнай тэмай стала рыхтуючаяся вайна ў Іраку, непапулярная сярод насельніцтва. На выніках выбараў адбілася таксама асабістая папулярнасць Герхарда Шродэра.
Пачынаючы з гэтых выбараў у Германіі стала выкарыстоўвацца сістэма інфармацыі выбаршчыкаў Вал-о-мат.
Remove ads
Вынікі выбараў
Замест ранейшых 669 дэпутатаў на выбарах 2002 года было абрана 603.
Remove ads
Спасылкі
- Вынікі выбараў на сайце ЦВК (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads