Парламенцкія выбары ў Фінляндыі (1908)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парламенцкія выбары ў Вялікім Княстве Фінляндскім 1 і 2 ліпеня 1908 года.
Remove ads
Гісторыя
Расійскі імператар Мікалай II распусціў першы сучасны і дэмакратычны парламент Фінляндыі пасля таго, як яго спікер Пер Эвінд Свінхувуд адмовіўся, на думку імператара, праявіць да яго дастатковую павагу, выступаючы на адкрыцці сесіі парламента. У 1908 годзе расійскі ўрад аднавіў палітыку русіфікацыі ў Фінляндыі, абмежаваўшы фінскае самакіраванне.
Кампанія
Большасць фінаў, у тым ліку большасць фінскіх парламентарыяў, выступалі супраць русіфікацыі, але не пагаджаліся наконт сродкаў эфектыўнага супрацьстаяння. Прыхільнікі Сацыял-дэмакратычнай партыі спадзяваліся на станоўчыя вынікі працы сваёй партыі ў парламенце, такія як рост дабрабыту рабочых і арандатараў, але на наступных некалькіх выбарах іх чакала расчараванне. Астатнія парламенцкія партыі, за частковым выключэннем аграрыяў, лічылі патрабаванні сацыял-дэмакратаў, такія як васьмігадзінны рабочы дзень, занадта радыкальнымі, каб іх можна было рэалізаваць, пакуль Фінляндыя спрабуе выратаваць сваё самакіраванне. Парламент не меў афіцыйнага кантролю над урадам, які адказваў толькі перад імператарам і генерал-губернатарам. Заканадаўчая ўлада парламента была таксама абмежавана магчымасцю імператара накладаць вета на ягоныя законы без абмежавання на час, цягам якога вета можа быць накладзена[1][2].
Remove ads
Вынікі
Зноскі
- Seppo Zetterberg et al., eds., A Small Giant of the Finnish History / Suomen historian pikkujattilainen, Helsinki: WSOY, 2003
- Allan Tiitta and Seppo Zetterberg, eds., Finland Through the Ages / Suomi kautta aikojen, Helsinki: Reader's Digest Ltd., 1992
- Thomas T Mackie & Richard Rose (1991) The International Almanac of Electoral History, Macmillan, p114 (vote figures)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads