Пармелія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пармелія (Parmelia) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пармеліевых.
Remove ads
Апісанне
Талом (слаявіна) скурыста-ліставаты, разеткападобны, шчыльна прылеглы да субстрату. Слаявінныя лопасці выемчата-хвалістыя. Верхні бок талома блакітна-шэры, попельна-шэры, знізу паверхня белая, карычневая ці чорная. На паверхні выразна выступае сетка жылак, па рэбрах размяшчаюцца сараліі і ізідыі. Пладовя целы (апатэцыі) сустракаюцца рэдка. Споры па 8 у сумцы, бясколерныя, аднаклетачныя. Фотабіёнт — водарасць з роду трэбуксія (Trebouxia).
Змяшчаюцца лішайнікавыя кіслоты: атранарын, ліхестэрынавая, лабарыевая і проталіхестэрынавая.
Remove ads
Пашырэнне
Род аб’ядноўвае каля 40 відаў, распаўсюджаны ва ўсіх кліматычных зонах, найбольшая колькасць відаў у Азіі і Аўстраліі. Сустракаюцца на кары, драўніне, камянях у ліставых, мяшаных і хвойных лясах. На Беларусі вядомы пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata), пармелія скальная (Parmelia saxatilis) і інш., трапляюцца на ствалах дрэў, валунах.
Выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads