Пармелія адагнутая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пармелія адагнутая ці Гіпатрахіна адагнутая (Hypotrachyna revoluta) — від лішайнікаў рода Hypotrachyna сямейства Пармеліевыя.
Remove ads
Апісанне
Слаявіна ліставатая, часта з дрэнна развітымі сегментамі, невыразна разеткападобная, дыяметрам 4-10 см, амаль скурыстая. Лопасці шырынёй 3-6 мм, часта плоскія або ўвагнутыя, узыходныя, на канцах загінаюцца ўніз. Верхняя паверхня слаявіны свінцова-шэрая, больш цёмная ў цэнтры, з сарэдыямі; ніжняя - ад бурага да амаль чорнага колеру, па перыферыі бледна-жоўта-карычневая, бліскучая, з густымі чорнымі рызінамі, якія не даходзяць да краёў лопасцей. Саралі цёмна-шэрыя, карычневыя або аліўкавыя, галоўчатыя. Апатэцыі трапляюцца вельмі рэдка.
Утрымлівае атранарын і гірафоравую кіслату.
Remove ads
Пашырэнне
Пашырэнне: Еўропа, Азія, Амерыка, Аўстралія, Палінезія, Новая Зеландыя. Рэліктавы від субакіянічнай флоры трацічнага перыяду, арэал якога рэзка скарачаецца, і від знікае ў многіх краінах Цэнтральнай Еўропы. У Беларусі трапляецца спарадычна, расце на замшэлых ствалах вольхі чорнай, радзей на іншых ліставых дрэвах у забалочаных чорнавольхавых лясах. Размнажаецца вегетатыўна (сарэдыямі).
Сінонімы
- Imbricaria sinuosa f. concentrica Arnold, 1870
- Parmelia forsteri Leight., 1869
- Parmelia laevigata var. forsteri (Leight.) Leight., 1869
- Parmelia quercina var. erratica (Linds.) Hillmann, 1936
- Parmelia revoluta Flörke, 1827
- Parmelia revoluta var. concentrica (Arnold) Cromb., 1894
- Parmelia revoluta var. erratica (Linds.) Zahlbr., 1929
- Parmelia sinuosa var. erratica Linds., 1859
- Parmelia sinuosa var. excentrica Mudd
Літаратура
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
- Пармелія адагнутая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
