Парменіён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Парменіён
Remove ads

Парменіён (грэч. Παρμενίων) — палкаводзец Філіпа II і Аляксандра Македонскага.

Хуткія факты Парменіён, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Парменіён паходзіў з македонскага знатнага роду. Ужо ў часы кіравання Філіпа — дасведчаны палкаводзец. Перамог у 356 да н.э. ілірыйцаў, браў у аблогу ў 347 да н.э. Галас у Фтыятыдзе, вёў з афінянамі перамовы пра мір, а ў 342 да н.э. пасланы ў Эўбею супраць Эрэтрыі і Арэя, каб там абараняць інтарэсы македанян.

У 337 да н.э. разам з военачальнікамі Аталам і Амінтам ён пасланы ў Азію, каб вызваліць грэчаскія гарады і падрыхтавацца да вайны з персамі[1]. У 336 да н.э. распачаў ваенныя дзеянні супраць персаў у Эалідзе. Узімку 335—334 да н.э. Парменіён вярнуўся ў [Старажытная Македонія|Македонію], пасля барацьбы з Аталам, і прыняў удзел у нарадзе наконт новага персідскага паходу. Сярод палкаводцаў Аляксандра Парменіён быў найбольш дасведчаным.

Калі Аляксандр прыбыў у Азію, Парменіён быў начальнікам пяхоты, а яго сын Філота — македонскай конніцы — гетайраў. Ён не раіў змагацца пры Граніку, заваяваў Фрыгію і ў Гордыі злучыўся зноў з Аляксандрам.

Увесь час раячы цару быць асцярожным і ўмераным, Парменіён засцерагаў яго ад лекара Філіпа і неаднаразова ўгаворваў прыняць умовы міру, прапанаваныя персідскім царом[2] Пры Арбелі, па яго парадзе, напалі ноччу на ворага; у бітве ён камандаваў левым флангам, але, верагодна, не выканаў у дакладнасці сваіх абавязкаў. Аляксандр хоць і падарыў яму шыкоўны дом Багоя (Βαγώας), але не ўзяў яго далей з сабой, пакінуўшы яго намеснікам у Экбатанах[3] Парменіён асуджаў гонар і высакамернасць свайго сына Філоты і, як і многія іншыя знатныя македаняне, быў, верагодна, незадаволены ўчынкамі Аляксандра.

У кастрычніку 330 да н.э. Філоту абвінавацілі ў змове супраць Аляксандра. Змова гэта стала вынікам незадаволенасці Аляксандрам, які ўвёў персідскія звычаі і абыходзіўся са сваімі военачальнікамі як дынаст. Пад катаваннямі Філота прызнаўся ў сваіх задумах, а таксама наклікаў падазрэнні на Парменіёна, хоць і адмаўляў удзел бацькі ў змове. Парменіён карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод салдат, у яго руках былі войскі, царская казна і ўменне ваяваць. Аляксандр лічыў небяспечным даводзіць справу да суда і паслаў давераную асобу з лістамі да военачальнікаў пры Парменіёне. Клеандр, стратэг пры Парменіёне, забіў 70-гадовага Парменіёна, а яго галаву адаслаў Аляксандру[4][5]. Цела Парменіёна, асцерагаючыся гневу Аляксандра, пахавалі не адразу, але ўсё ж пад ціскам салдат пахавалі.

Remove ads

Зноскі

  1. Юстын 9, 5.
  2. Плутарх. Аляксандр. 29–32.
  3. Плутарх. Аляксандр. 33.
  4. Плутарх. Аляксандр. 49.
  5. Юстын. 12, 5.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads