Філіп II Македонскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філіп ІІ Македонскі (грэч. Φίλιππος) (382 да н.э. — 336 да н.э.) — цар македонскі з 359 да н.э., выдатны палітык, дыпламат і палкаводзец. Найбольш вядомы як бацька Аляксандра Македонскага.
Remove ads
Біяграфія
Правёў шэраг рэформаў, пераадолеўшы раздробленасць краіны і ўзмацніўшы яе дзяржаўны лад. Стварыў рэгулярную армію, аснову якой склалі атрады цяжкай кавалерыі і фаланга цяжкаўзброеных пехацінцаў. Распачаў чаканку залатой манеты, заклаўшы аснову эканамічнай магутнасці Македоніі. З 356 да н.э. па 341 да н.э. падпарадкаваў Пеонію, Эпір і Фракію. У ходзе Свяшчэннай вайны ўмяшаўся ў справы Грэцыі. Па ўмовах Філакратава міру (346 да н.э.) Афіны і іншыя грэчаскія полісы прызналі заваяванне Філіпам Фесаліі і Халкідыкі. У 338 да н.э. каля Херанеі Філіп разбіў войска кааліцыі грэчаскіх дзяржаў на чале з Афінамі, усталяваўшы сваю гегемонію над Грэцыяй. З мэтай вядзення вайны супраць Персіі стварыў і ўзначаліў агульнагрэчаскі Карынфскі саюз, але падчас падрыхтоўкі да паходу быў забіты ў выніку змовы.
Remove ads
Зноскі
- Filip II de Macedònia // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968. Праверана 2 лютага 2021.
- Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica Inc., 1968. Праверана 1 лютага 2021.
- Philip II of Macedon // World History Encyclopedia — 2009. Праверана 2 лютага 2021.
- autori vari Filippo II Re di Macedonia // Dizionario di Storia / Istituto dell'Enciclopedia Italiana — 2011. Праверана 20 лістапада 2022.
- ФИЛИ́ПП II // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 20 лістапада 2022.
- Любкер Ф. Philippus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1027–1029.
- Любкер Ф. Olympias // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 950–951.
- Любкер Ф. Arrhidaeus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 160.
- Александр Великий // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 1. — С. 284–291.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads