Партызанская брыгада «Мсцівец»
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада «Мсцівец» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Мсцівец» (арганізаваны ў лютым 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Рэчыцкага раёна. 22—26 лістапада брыгада (792 партызаны, тры атрады) паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад «Мсцівец»;
- партызанскі атрад імя М. І. Кутузава;
- партызанскі атрад імя А. В. Суворава.
Камандаванне
Камандзір
- Іван Рыгоравіч Баруноў
Камісар
- Шэел Аронавіч Ягуткін
Начальнік штаба
- Уладзімір Рыгоравіч Зімчук
Гісторыя
Партызаны брыгады разам з Лоеўскай Партызанскай брыгады «За Радзіму» і атрадам імя А. В. Суворава Палескай вобласці вялі баі па вызваленню раёна дыслакацыі ад нямецкіх апорных пунктаў, утрымлівалі вызваленую тэрыторыю. У сакавіку 1943 года ўдзельнічалі ў баях за выхад з блакады, у кастрычніку 3 сутак утрымлівалі абарону партызанскай зоны. З 26 верасня па 19 кастрычніка 1943 года ў баях і дыверсіях знішчылі каля 50 аўтамашын, 5 матацыклаў.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Бригада «Мститель» Архівавана 12 студзеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads