Партызанская брыгада «Няўлоўныя»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада «Няўлоўныя» (Спецбрыгада НКДБ СССР) — партызанская брыгада, створаная 1 сакавіка 1942 года, калі атрад у 28 чалавек быў перапраўлены ў нямецкі тыл, дзе папоўніўся мясцовым насельніцтвам. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Браслаўскага, Куранецкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Маладзечанскага, Мёрскага, Пастаўскага, Валожынскага, Іўеўскага, Лідскага, Навагрудскага, Навамышскага, Мінскага раёнаў. Дыверсійныя і разведвальныя групы брыгады дзейнічалі таксама на тэрыторыі Пскоўскай вобласці, Літоўскай ССР і Латвійскай ССР. 12 ліпеня 1944 брыгада (1132 чалавекі) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Пруднікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Хуткія факты Партызанская брыгада «Няўлоўныя», Гады існавання ...
Remove ads

Склад

У асобныя перыяды склад брыгады дасягаў 1700 чалавек. За ўвесь час дзеянняў брыгада налічвала 16 атрадаў. У кастрычніку 1943 года яна была рэарганізавана: частка яе асабовага складу перададзена на фарміраванне брыгады А. М. Крыўскага, некалькі атрадаў і груп пакінуты ў былых месцаў дзеянняў. З атрадамі, якія засталіся (633 байцы), у кастрычніку — снежні 1943 года перадыслакавана з Полацкага раёна ў Юрацішкаўскі.

Remove ads

Камандаванне

Камандзіры

Гісторыя

Партызаны правялі больш за 140 баявых аперацый, пусцілі пад адхон шмат эшалонаў, збілі 10 самалётаў, узарвалі і спалілі 104 чыгуначныя і шашэйныя масты, больш за 80 аўтамашын і трактароў, 12 дрызін і матавозаў, 6 складоў, сапсавалі 50 км тэлефонна-тэлеграфных ліній, 1170 чыгуначных рэек і іншага. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі, у чэрвені 1942 года разведчыкі брыгады здабылі і пераправілі ў Маскву 23 сакрэтныя карты нямецкага камандавання з пазначаным на іх аператыўным становішчам.

Памяць

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads