Партызанская брыгада «Штурмавая»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада «Штурмавая»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Да ліпеня 1944 года дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага раёнаў.

Хуткія факты Партызанская брыгада «Штурмавая», Гады існавання ...
Remove ads

Склад

Брыгада была створана ў снежні 1942 года на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). Пазней у яе склад быў уключаны асобны атрад «Вясна» (імя М. В. Фрунзе), арганізаваны атрады імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі.

Камандаванне

Камандзіры

  • Барыс Мікалаевіч Лунін (1942 — 1944);
  • Іосіф Лазаравіч Фогель (май 1944 — чэрвень 1944);
  • Іван Аляксандравіч Гламаздзін (чэрвень — ліпень 1944).

Камісар

  • Ілля Мартынавіч Фёдараў (1942 — чэрвень 1944).

Начальнікі штаба

  • Іосіф Лазаравіч Фогель (снежань 1942 — май 1944);
  • Аляксандр Фёдаравіч Кандыбкін (май — ліпень 1944).

Гісторыя

У красавіку 1942 года разграмілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку разграмілі гарнізон карнікаў у вёсцы Курганы Заслаўскага раёна (Курганскі бой), у снежні нападалі на гарнізон у Лагойску (Лагойскі бой). У жніўні 1943 года на чыгунцы МінскМаладзечна партызаны падарвалі больш за 1500 рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 года выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дому ў вёсцы Сёмкаў Гарадок.

2 ліпеня 1944 года брыгада (1464 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads