Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя В. П. Чкалава — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Івянецкага, Валожынскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1085 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
Брыгада была створана ў лістападзе 1942 года на базе 620-га (імя Кузняцова, арганізаваны ў чэрвені 1942 года атрадаў імя Я. З. Дзука і І. П. Кузняцова) і 621-га (імя Чкалава) атрадаў. Пазней былі арганізаваны атрады імя Кірава, імя Андрэева і іншыя. Атрад імя Чкалава пазней увайшоў у партызанскую брыгаду «Уперад», атрады імя Кірава, імя Андрэева, «За Савецкую Беларусь» перададзены для фарміравання партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», атрад імя П. А. алыбіна быў вызначаны ў асобна дзейны.
На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Кузняцова (камандзір атрада І. П. Кузняцоў, загінуў у баі);
- атрад «За Савецкую Радзіму»;
- атрад імя Панамарэнкі;
- атрад «26 гадоў Кастрычніка»;
- атрад імя Малянкова.
Remove ads
Камандаванне
Камандзіры
- С. П. Смірноў;
- М. І. Грыбанаў
Камісар
- І. П. Казак
Начальнікі штаба
- М. І. Грыбанаў;
- Р. М. Панявін;
- І. П. Анішчанка
Гісторыя
Партызаны ў 1942 годзе разграмілі 11 нямецкіх апорных пунктаў і 20 маёнткаў, захапілі 4 тысячы тон збожжа, 1 тысяч тон раздалі насельніцтву. У красавіку — снежні 1943 года падарвалі каля 50 эшалонаў, знішчылі 3 масты (рух на чыгунцы быў спынены амаль на 9 сутак). У маі знішчылі 6 аўтамашын, у ліпені зрабілі 9 дыверсій на чыгунцы, правялі 10 баёў, захапілі 8 кулямётаў, больш за 20 вінтовак, боепрыпасы. 20 чэрвеня 1944 года на чыгуначных участках Ратамка — Крыжоўка, Маладзечна — Уша падарвалі каля 900 рэек. У ліпені 1944 года знішчылі 24 аўтамашыны, захапілі 9 кулямётаў, 19 аўтаматаў, 141 вінтоўку, вызвалілі 113 грамадзян, якіх вывозілі на работы ў Германію.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads