Івянецкае партызанскае злучэнне

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Івянецкае партызанскае злучэнне — было створана ў 1943 годзе паводле рашэння Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Валожынскага, Івянецкага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Мінскага, Заслаўскага, Радашковіцкага раёнаў, уваходзіла ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння.

Хуткія факты Івянецкае партызанскае злучэнне, Гады існавання ...
Remove ads

Камандаванне

Камандзір — кіраўнік Івянецкага міжраённага партыйнага цэнтра Рыгор Аляксандравіч Сідарок (Дубаў), начальнік штаба — Рафаіл Людвігавіч Васілевіч, У. К. Курленка, Георгій Васілевіч Будай.

Склад

Аб'ядноўвала партызанскія брыгады:

асобна дзейныя атрады:

У кастрычніку 1943 года брыгада імя Жукава і атрад Дзенісенкі былі перададзены для фарміравання Стаўбцоўскага партызанскага злучэння, у снежні 1943 — студзені 1944 гадоў партызанская брыгада імя Фрунзе была перадыслацыравана і ўключана ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны.

На час злучэння з Чырвонай Арміяй 4—6 ліпеня 1944 года налічвала 5 500 партызан.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads