Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя Ленінскага камсамола — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Ленінскага камсамола, арганізаванага ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Васілішкаўскага, Радунскага, Шчучынскага раёнаў. 11 ліпеня 1944 года брыгада (462 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Матросава;
- атрад «За Савецкую Беларусь»;
- атрад імя Ванды Васілеўскай.
Камандаванне
Камандзіры
- А. В. Станкевіч (загінуў);
- А. А. Патапаў.
Камісары
- А. А. Патапаў;
- Б. І. Гардзейчык.
Начальнікі штаба
- І. І. Іёнка;
- Н. Л. Нагорны;
- І. П. Анапрыенка.
Гісторыя
Партызаны вялі агітацыйна-масавую работу сярод мясцовага насельніцтва, разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Азёры і Кобраўцы Васілішкаўскага раёна, знішчылі 22 нямецкія маёнткі. Праводзілі дыверсіі на чыгунках Вільнюс — Гродна і Гродна — Ліда.
Памяць
У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads