Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (І. І. Бандарэнка)
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму» (арганізаваны ў кастрычніку 1942 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Жлобінскага, Рэчыцкага, Стрэшынскага, Парыцкага, Васілевіцкага раёнаў. 21 лістапада 1943 года брыгада (938 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Remove ads
Склад
- партызанскі атрад «Смерць фашызму»;
- партызанскі атрад імя Г. К. Жукава;
- партызанскі атрад імя М. І. Калініна.
Камандаванне
Камандзір
- Іван Іванавіч Бандарэнка
Камісар
- Яўген Рыгоравіч Садавой
Начальнік штаба
- Канстанцін Васілевіч Ніжнікаў
Гісторыя
Партызаны ў снежні 1942 года, студзені — красавіку, чэрвені, кастрычніку 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў, у разгроме нямецкіх апорных пунктаў у вёсках Мормаль, Таўстыкі, гарадскім пасёлку Стрэшын Стрэшынскага, вёсцы Радуша Жлобінскага раёнаў, у баях каля вёскі Лубенікі, пасёлка Майскі Брагінскага, вёскі Пружынішчы Парыцкага, вёскі Новыя Маркавічы Стрэшынскага раёнаў. У жніўні 1943 года падарвалі каля 200 рэек. У лістападзе 1943 пры падыходзе часцей Чырвонай Арміі разам з брыгадай «Жалязняк» і 108-м партызанскім атрадам імя Р. І. Катоўскага перарэзалі дарогу Горваль — Шацілкі, вялі засадныя баі, у вёсцы Горваль захапілі больш за 100 аўтамашын (Горвальская аперацыя).
Памяць
У 1975 годзе каля вёскі Антонаўка Жлобінскага раёна ў гонар партызанскага атрада «Смерць фашызму» быў пастаўлены абеліск.
Літаратура
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі
- Бригада им. П. К. Пономаренко(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads