Партызанская (Гродзенскі раён)
вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Партыза́нская[1] (трансліт.: Partyzanskaja, руск.: Партизанская) (да 1964 года Пузаві́чы) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Скідзельскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Пузавічы
14 ліпеня 1943 года Пузавічы спалены нацыстамі разам з жыхарамі (загінула каля 400 чалавек). Гэтыя падзеі апісаны Янкам Брылём у кароткім апавяданні «Memento Mori». Прататыпам безыменнага героя-пячніка быў беларускі актывіст са Скідзельшчыны Даніла Скварнюк, з якім малады Брыль пазнаёміўся ў 1936 годзе[2].
У ліпені 1943 года карнікі спалілі ў ваколіцах Гродна акрамя Пузавічаў таксама вёскі Шкленск, Сіні Камень, Палом’е, Шаулічы і Княжаводцы пад Мастамі, забіўшы ў іх каля дзвюх тысяч чалавек.
Партызанская
Вёска адноўлена пасля вайны. 30 ліпеня 1964 года Пузавічы перайменаваны ў Партызанскую[3].
Remove ads
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads